 |
16 октября 2020 г.
У астраўчан наш карэспандэнт пацікавіўся, што яны набывалі на традыцыйным восеньскім кірмашы, які прайшоў у мінулую суботу ў Астраўцы.
Марыя Станкевіч, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, з дачкой Надзеяй Марыя:

– На кірмаш прыехала за бульбай – буду браць гудагайскую, яна смачная, разварыстая. З яе звычайна раблю цэпеліны па маміным рэцэпце – за вячэрай разыходзяцца на «ўра». Таксама хачу набыць саджанец грэцкага арэха: канешне, яго можна самастойна вырасціць, але першых пладоў давядзецца чакаць не адзін год.
Надзея:
– Другі год разам з бацькамі прыязджаю на кірмаш. Мне падабаецца атмасфера: гучаць песні, шмат людзей.
Дзіяна Бараноўская, будаўнік, з сынам Аляксеем:

– На кірмаш звычайна прыходзім за капустай: бяром цэлую сетку, тым больш што тут яна таннейшая, чым у магазінах. Квашаную капусту любяць усе дамачадцы. Таксама будзем купляць памідоры.
Рыгор Пілецкі, слесар-сантэхнік:

– Цэны, прызнацца, на некаторыя тавары кусаюцца. Думаў, мяса будзе таннейшым. Выбар у параўнанні з леташнім кірмашом сёлета меншы. Купіў гервяцкую ялавічыну і саджанцы ажыны – смачная і карысная для здароўя ягада.
Людміла Замара, слесар малакапровада:

– На кірмаш прыязджаю не толькі за пакупкамі, але і за добрым настроем. Сёлета набыла парачку саджанцаў вішні – рэкамендуюць садзіць менавіта два дрэўцы разам, каб яны лепш апыляліся. Таксама купіла памідоры і сыграла ў латарэю.
Данута Чарнушэвіч, пенсіянерка:

– Раней кірмашы праходзілі ў лесапарку з небывалым размахам: праводзілася шмат конкурсаў – за перамогу можна было нават атрымаць жывое парася. З улікам таго, што Астравец «прырос» новымі мікрараёнамі, гандлёвыя рады пераехалі ў іншае месца. На кірмаш хаджу штогод, купляю грэцкія арэхі.
Антон Браніцкі, рабочы (без фота):
– У сацыяльных сетках бачыў афішы пра кірмаш, які сёлета чамусьці назвалі «Бульба-фэстам», а пра тое, каб яе хапіла ўсім жадаючым не паклапаціліся. Давялося стаяць амаль гадзіну ў чарзе – добра, што КСУП «Гудагай» падвёз другі хлеб.
12 октября 2020 г.
Традыцыйны восеньскі кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі прайшоў у Астраўцы.
Гандлёвыя рады раскінуліся на аўтамабільнай стаянцы на вуліцы Берагавой. Да слова, сёлета ў параўнанні з мінулым годам кірмаш прайшоў без размаху. Магчыма, на гэта паўплывала некалькі фактараў: па-першае, кірмашы ў гэты дзень прайшлі і ў суседніх Ашмянах і Смаргоні, па-другое, няпростая эпідэмічная сітуацыя. Праўда, зыходзячы з таго, што на кірмашы ў масках я сустрэла ўсяго некалькі чалавек, відаць, людзям важней папоўніць запасы на зіму, а не захаваць здароўе – сваё і іншых. Але гэта ўжо зусім другая размова…

Попыт на некаторыя прадукты, у прыватнасці бульбу, перавышаў прапанову. У 10 гадзін раніцы ля падворка КСУП «Гудагай» выстраілася вялікая чарга – больш за 30 чалавек – за другім хлебам. Праз гадзіну, гудагайцы падвезлі бульбу – да радасці, усе ахвочыя будуць з дранікамі. Другі хлеб сёлета прадавалі па 40 і 50 капеек за кілаграм. Дарэчы, у параўнанні з мінулым годам бульба падараджэла амаль удвая – летась за кілаграм прасілі 25 капеек.

Хутка размялі і пшаніцу – за кілаграм прадаўцы прасілі ад 42 да 45 капеек. Іншае збожжа – ячмень і трыцікале – можна было купіць за 40 капеек.
Цана на гародніну вагалася. На кірмашы можна было адшукаць памідоры за рубль і за 3. Капуста каштавала ў гэтым годзе так, як і ў мінулым, – 50 капеек за кілаграм. Больш таннымі сталі буракі: у 2019-м за кілаграм трэба было заплаціць каля рубля, у гэтым – каля 40 капеек. За такую ж колькасць перцаў прадаўцы прасілі 2,5 рубля і больш, за цыбулю – 85 капеек, за грэцкія арэхі 7-8 рублёў, за агуркі – 3 рублі, за літр журавінаў – 4-5. Саджанцы яблынь і груш можна было набыць за 5-10 рублёў.

Кошт на садавіну – у прыватнасці яблыкі і грушы – вагаўся: з большага прасілі 2 рублі за кілаграм. А вось чырвонабокія яблыкі з варнянскага саду прадаваліся ўсяго за рубель.

На «ўра» разыходзілася свініна КСУП «Варняны» і ялавічына КСУП «Гервяты» – дарэчы, толькі гэтыя гаспадаркі прадавалі свежае мяса.

Былі заўважаны на кірмашы і палаткі Астравецкага лясгаса, філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і іншых прадпрыемстваў і арганізацый. Добры настрой са сцэны дарылі астравецкія і ашмянскія артысты. У наведвальнікаў кірмашу таксама была магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах і выйграць прыз.


У тэму
На кірмашы былі паведзены вынікі конкурсу-агляду на лепшае афармленне працоўнай зоны.

Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў:
1 месца – КСУП «Гервяты»;
2 месца – КСУП «Міхалішкі»;
3 месца – КСУП «Варняны».
Сярод іншых суб’ектаў гаспадарання:
3 месца – Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
Сярод рамеснікаў:
3 месца – Генрых Саленік.
12 октября 2020 г.
Уважаемые работники и ветераны отрасли культуры!
Примите поздравления с профессиональным праздником – Днём работника культуры!

Ваша миссия – одна из самых прекрасных в обществе. Вы привносите в нашу жизнь радость общения с миром искусства, приумножаете культурные ценности, обеспечиваете преемственность богатейших нравственных традиций, наполняете наш мир духовностью и человечностью.
В современной Беларуси культуре отводится особая роль: она сохраняет нашу историческую память и духовный код. Богатые культурные достижения – один из важнейших показателей уровня развития нашего общества, единения народа, укрепления его национального самосознания. Своими особыми средствами культура пробуждает в белорусах искренние патриотические и гражданские чувства.
В Островецком районе многое делается для того, чтобы обеспечить доступ к достижениям отечественного и мирового наследия, возродить и сохранить уникальные историко-культурные ценности, создать благоприятные условия для существования различных творческих направлений, дать возможность каждому человеку раскрыть способности и таланты.
И в праздники, и в будни вы, созидатели особого мира красоты, дарите островчанам положительные эмоции, заряд бодрости и прекрасного настроения.
Уважаемые работники культуры, спасибо вам за плодотворный труд, творческий поиск, преданность своему делу, верность культурно-нравственным традициям! Будьте здоровы и счастливы вы и ваши близкие! Пусть в ваших семьях царит гармония и любовь! Пусть ваша деятельность приносит удовольствие людям и вам самим! С праздником!
08 октября 2020 г.
Аляксандр Ляховіч і Анастасія Рароўская дайшлі да ганаровага п’едэсталу на чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай хадзьбе.
У мужчынскай гонцы пехатой на дыстанцыі 20 кіламетраў зноў у лідарах аказаўся наш зямляк. Аляксандр Ляховіч пераадолеў гэту адлегласць за 1 гадзіну 24 хвіліны і 26 секунд – і заваяваў залаты медаль.

На такой жа дыстанцыі, толькі сярод жанчын, удалым вынікам адзначылася яшчэ адна ўраджэнка Астравеччыны – Анастасія Рароўская. Дзяўчына стала сярэбраным прызёрам, скарыўшы 20 кіламетраў за 1 гадзіну 37 хвілін і 10 секунд.
Віншуем!
07 октября 2020 г.
Сморгонская пограничная группа приглашает граждан Республики Беларусь в возрасте от 17 до 21 года, а также граждан, прошедших срочную военную службу, военную службу в резерве или военную службу по контракту в возрасте до 23 лет для поступления в Институт пограничной службы, а также в высшие военные учебные заведения Республики Беларусь, осуществляющие подготовку офицеров для органов пограничной службы.

АБИТУРИЕНТУ ГАРАНТИРОВАНО:
– полное государственное обеспечение на весь период обучения;
– бесплатное высшее образование;
– после окончания обучения присвоение воинского звания лейтенант;
– трудоустройство на должности начальствующего состава органов пограничной службы;
– обязательное государственное страхование;
– стабильное ежемесячное довольствие;
– ежегодное единовременное пособие на оздоровление в размере двух окладов денежного довольствия;
– бесплатное медицинское обслуживание военнослужащих и членов их семей в учреждениях здравоохранения органов пограничной службы Республики Беларусь;
– обеспечение военной и специальной формой;
– ежегодный отпуск от 30 до 45 суток, социальный отпуск 10 суток по семейным и другим обстоятельствам;
– выплата денежной компенсации за пользование жилым помещением по договору найма (поднайма);
– льготное исчисление выслуги лет: 1 месяц – 1,5 месяца (для военнослужащих, проходящих военную службу на пограничных постах и заставах);
– пенсионное обеспечение по достижении 48-летнего возраста при наличии выслуги лет;
– льготное кредитование при строительстве жилья в соответствии с Указом Президента Республики Беларусь от 03.04.2008 г. №195.
Чтобы стать курсантом, абитуриенту необходимо:
1. До 1 апреля 2021 года подать в военный комиссариат по месту жительства заявление о поступлении в выбранное высшее учебное заведение для оформления личного дела.
2. Пройти профессиональный отбор.
3. Сдать ЦТ (по предметам в соответствии с избранной специальностью).
4. Подать документы в приёмную комиссию.
В Институте пограничной службы Республики Беларусь (г. Минск) осуществляется подготовка по следующим специальностям:
на дневной форме получения образования (4 года обучения)
– «Управление подразделениями границы» – юноши ;
– «Управление подразделениями пограничного контроля – юноши и девушки»;
– «Оперативная деятельность органов пограничной службы» – юноши;
– «Идеологическая работа в органах пограничной службы» – юноши.
Адрес: Республика Беларусь, 220103, г. Минск, ул. Славинского, 4, сайт: www.ips.gpk.gov.by, контактный телефон 8 017 356-70-96.
ВАЖНО ЗНАТЬ!
Вы можете поступить на очную форму обучения в другие учреждения образования в интересах органов пограничной службы:
– Военная академия
«Практическая психология в военном деле»;
«Эксплуатация автоматизированных систем информационного обеспечения органов пограничной службы»;
«Тыловое обеспечение войск» (обеспечение горюче-смазочными материалами);
«Телекоммуникационные системы» по специализации «Телекоммуникационные системы» (РЭР);
«Техническая эксплуатация пилотируемых летательных аппаратов и их силовых установок»;
«Эксплуатация и ремонт артиллерийского вооружения»;
«Специальная связь, контроль за режимом секретности».
– Военно-технический факультет Белорусского национального технического университета
«Техническая эксплуатация зданий и сооружений»;
«Подъёмно-транспортные, строительные, дорожные машины и оборудование»;
«Экономика и управление на предприятии. Финансовое обеспечение и экономика боевой и хозяйственной деятельности войск»;
«Техническая эксплуатация автомобилей (военная автомобильная техника)».
– Военный факультет Белорусскго государственного университета информатики и радиоэлектроники
«Инфокоммуникационные технологии (системы телекоммуникаций специального назначения)»;
«Вычислительные машины, системы и сети».
– Военно-транспортный факультет Белорусского государственного университета транспорта
«Управление подразделениями транспортных войск» по направлению «Восстановление и строительство транспортных коммуникаций».
– Военный факультет Гродненского государственного университета им. Я. Купалы
«Тыловое обеспечение войск» (вещевым имуществом);
«Тыловое обеспечение войск» (продовольствием).
– Военный факультет Белорусского государственного медицинского университета
«Лечебное дело» по специализации «Военно-медицинское дело».
– Академия Министерства внутренних дел
«Правоведение» по специализации «Судебно-прокурорско-следственная деятельность».
Консультацию по вопросам поступления можно получить в Сморгонской пограничной группе по телефону +375 25 534 23 78 (отдел боевой подготовки).
06 октября 2020 г.
Напэўна, раз у стагоддзе ў гэты свет прыходзяць людзі, якія справамі, думкамі і памкненнямі змяняюць яго да лепшага. З такіх – наш зямляк, паэт і святар Казімір Сваяк. Сёлетні год – юбілейны: 130 гадоў назад у лютым у невялікай вёсачцы Барані на свет з’явіўся Канстанцін Стэповіч.
З лёгкай рукі яго сваячкі і краязнаўцы Іаланты Валуевіч і ксяндза Анатоля Захарэўскага на Астравеччыне прайшла сваякоўская сустрэча людзей з розных куточкаў Беларусі, якія памятаюць і любяць Казіміра Сваяка.
Дата імпрэзы некалькі разоў пераносілася, у апошні момант тыя, хто павінен быў прысутнічаць на сустрэчы, адмаўляліся – але Казімір Сваяк сабраў у Клюшчанах самых адданых сваіх паслядоўнікаў. Тым больш на гэты год прыпадаюць ажно тры знакавыя падзеі з жыцця паэта-святара: 105-годдзе святарскага пасвячэння, прэміцыі ў Клюшчанскім касцёле, пачатку служэння ў Камаях і 100 гадоў з пачатку працы ў Засвірскай парафіі.
На жаль, тры гады назад у Клюшчанах дашчэнту згарэў касцёл Святога Яўхіма, але памяць людская жывая. Намаганнямі невялічкай парафіі і святара Анатоля Захарэўскага былая плябанія пасля капітальнага рамонту гасцін на адчыніла дзверы перад вернікамі – цяпер тут, у светлым памяшканні штонядзелю праходзяць імшы.

Па традыцыі імпрэза ў гонар Казіміра Сваяка пачалася з богаслужэння на беларускай мове. Пасля імшы вяскоўцы і жыхары навакольных вёсак засталіся ў каплічцы, каб паслухаць гасцей. Здавалася б, столькі сказана і напісана пра Канстанціна Стэповіча, што і дадаць больш няма чаго. Але што ні год – то з’яўляюцца адкрыцці, становяцца вядомымі новыя факты.

– Прыемнай нечаканасцю стала для мяне вестка ад Юрыя Внуковіча, які ў архівах адшукаў верш студэнткі з Жодзішак на смерць Казіміра Сваяка, – расказала Іаланта Францаўна. – Раённая газета падтрымала маю ідэю аб правядзенні конкурса твораў да 130-годдзя Казіміра Сваяка. Веру, што гэты верш і плён творчасці іншых людзей знойдуць месца на старонках «Астравецкай праўды». На жаль, сёння няма тут шанавальніцы творчасці Сваяка Святланы Буланавай, але яна даслала свой верш.
Пранікнёна, моцна і шчыра выступіў лідар гурта «Балцкі субстрат» Максім Іўкін. Песня аб Святым Язафаце на словы Казіміра Сваяка і кранальныя радкі з малітвы айца Льва Гарошкі даляталі да кожнага сэрца і знаходзілі ў ім водгук.

Ніводная сваякоўская імпрэза на Астравеччыне не абыходзіцца без вернікаў з Камаяў.
– Першая сустрэча нашых двух парафій адбылася ў 2006-м. З той пары па ініцыятыве ксяндза Яцэка Хутмана мы сустракаемся два разы на год: у лютым, калі нарадзіўся Сваяк, – у Камаяк, у маі, у месяц яго спачыну, – у Клюшчанах, – сказала заўсёдніца сваякоўскіх сустрэч Генуэфа Дубіловіч. – Увогуле Канстанцін Стэповіч быў двойчы пацалаваным Богам – як святар і як паэт.
Лірычнае выступленне зямлячкі падхапіла спеўная група «Маці ў малітве».
Слова ад варнянцаў трымала Людміла Кухарэвіч – яна, дарэчы, як многія з прысутных, стаяла ля вытокаў зараджэння сваякоўскіх сустрэч. Да слова, па ініцыятыве жанчыны ў Варнянах нядаўна таксама ўспаміналі святара. Людміла Іванаўна прачытала адзін з псалмаў Канстанціна Стэповіча і акапэльна выканала ўласную песню, узгадаўшы яшчэ аднаго слаўнага сына гэтых зямель – Янку Быліну: «…тут Быліна спяваў, шчасце доўга шукаў. І Айчыне Сваяк сэрцам вершы складаў…».

Галіна Паўлава – унучка актыўнага ўдзельніка знакамітага «Хаўруса сваякоў» Юзука Лаўрыновіча – пранікнёна прачытала верш пра святароў і ўзгадала свайго дзядулю.
…«Вёсачка Барані», «Дробна драбніца» – па традыцыі ў гэты дзень гучалі гэтыя і іншыя песні.
Потым усе выправіліся ў Барані ў дом-музей братоў Стэповічаў, каб прайсціся сцежкамі, па якіх ступалі босыя ножкі маленькага Кастуся, падыхаць жыватворным паветрам – яго так не хапала Сваяку, які памёр ад сухотаў. Хоць Бог ямуксяндзу адмераў на гэтай зямлі ўсяго 35 гадоў, ён зрабіў столькі, колькі некаторыя не паспяваюць за ўсё жыццё. І цешыцца душа, радуецца сэрца, што справа Казіміра Сваяка жыве, дзякуючы яго нястомным самаадданым шанавальнікам: святарам Яцэку Хутману і Анатолю Захарэўскаму, светлай памяці Яську Драўніцкаму, Іаланце Валуевіч, Максіму Іўкіну і многім іншым…
02 октября 2020 г.
Ускладанне кветак да помніка воінам-вызваліцелям, узнагароджванне, прыгожыя музычныя віншаванні і цікавыя спаборніцтвы – мерапрыемствы да Дня людзей залатога ўзросту прайшлі ў Астраўцы.
Ад ветэранаў – героям
Дрыготкі агеньчык лампадкі, пяшчотныя пялёсткі гваздзік, хвіліна маўчання… – прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў сабраліся ля помніка загінулым воінам і партызанам, каб ушанаваць памяць тых, чыю магчымасць дажыць да старасці перакрэсліла Вялікая Айчынная вайна.


– Шчыра віншую ўсіх людзей залатога ўзросту з нашым святам – здароўя вам, радасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дабрыні, – адзначыла старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. – Наша юнацтва і маладосць праляцелі непрыкметна, але колькі прыемных успамінаў засталося і колькі яшчэ ўсяго добрага чакае наперадзе. Дзякуй вам за шматлікія гады шчырай працы, што аддалі на карысць нашай роднай зямлі, дзякуй за выхаванне дзяцей і ўнукаў, што добрасумленна працягваюць нашу справу. Большасць з нас гадаваліся ў няпросты пасляваенны час, таму сёння мы невыпадкова сабраліся ў гэтым адметным месцы. 76 гадоў мы жывём пад мірным небам і шчыра дзякуем героям, якія абаранілі нашу Радзіму коштам жыцця. Вечная ім памяць!

Шчырыя пажаданні, музычныя віншаванні
А ўрачыстасць, дзе людзей залатога ўзросту шчыра прывіталі, усяго найлепшага жадалі і ўзнагароды ўручалі, прайшла на сцэне летняга амфітэатра. І першым да віноўнікаў свята звярнуўся старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін:

– Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення, вэтэраны працы, сёння мне вельмі прыемна павіншаваць вас з Днём не пажылых, а шаноўных грамадзян, бо гэта свята чалавечай мудрасці, грамадзянскай сталасці, душэйнай шчодрасці. Гэта свята самых дарагіх нам людзей – матуль і татаў, бабуль і дзядуль. І гэта падстава яшчэ раз звярнуць увагу на патрэбы і праблемы старэйшага пакалення і забяспечыць ім нармальнае жыццё. У нашай краіне для гэтага распрацавана маштабная сістэма сацыяльнай абароны людзей залатога ўзросту, якая прадугледжвае льготы і гарантыі. Ад імя раённай улады, падкрэслю, што мы таксама заўсёды гатовы выслухать, падтрымаць і дапамагчы.
Затым надышла прыемная хвіліна ўрачыстых адзнак. Падзячным лістом райвыканкама ўзнагароджана Марыя Безляповіч, граматай – Казімір Варановіч і Пётр Крупеньчык. Ад раённага Савета дэпутатаў Падзячны ліст атрымалі Генадзь Бужымскі і Валянціна Горбаль, а граматы – Часлаў Свіла і Тамара Батура.

Марыя Безляповіч

Казімір Варановіч

Пётр Крупеньчык

Генадзь Бужымскі

Часлаў Свіла

Валянціна Горбаль
Ад грамадскіх аб’яднанняў віноўнікаў урачыстасці павіншавала старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Ірына Раткевіч, якая, акрамя цёплых пажаданняў, падзякавала шаноўным астраўчанам за нераўнадушша і актыўнасць у грамадскім жыцці. Ірына Фёдараўна адзначыла падарункам Людмілу Кухарэвіч, а яе калегі з ГА БСЖ і ГА БРСМ павіншавалі Ірыну Шляхтун.

І, бы асенняе лісце, пасыпаліся музычныя падарункі. Абаяльны рытанскі дуэт Аляксандра Юргелянца і Юрыя Інаровіча, харызматычная Анастасія Козар, няўрымслівы харэаграфічны гурт «Чаромушкі», звонкагалосы вакальны ансамбль «Аксаміткі», задорны Васіль Карпец, энергічная Людміла Кухарэвіч і іншыя артысты Астравеччыны падрыхтавалі цудоўны канцэрт.




Хто хутчэйшы і спрытнейшы
А напярэдадні свята віноўнікі ўрачыстасці прадэманстравалі кемлівасць, хуткасць і вытрыманасць падчас спаборніцтваў, якія прайшлі ў САК «Імпульс». Спачатку ўдзельнікі высвятлялі, хто мацнейшы на чорна-белым полі. І хоць спаборніцтва па шашках не атрымалася шматлікім, ігракі засталіся задаволенымі. Тытул лепшага гросмайстра пацвердзіў мінулагодні пераможца Валерый Блахін.

Жаночая грацыя і лёгкасць, мужчынскія сіла і вытрымка – усё гэта можна было назіраць падчас спаборніцтва па плаванні. Гледзячы на імклівых і гарэзлівых удзельнікаў заплываў проста язык не паварочваўся назваць іх пажылымі, бо энергіі, бадзёрасці і жыццярадаснасці гэтых людзей можа пазайздросціць кожны малады.
Паўдзельнічаць у заплывах сярод людзей залатога ўзросту прыйшло 6 чалавек: Тамара Пахомчык, Валерый Ламека, Ларыса Шэін, Тамара Буйко і сямейны дуэт – Зоя і Віктар Бабёр. Праўда іх удзел насіў больш сяброўскі, чым спаборніцкі характар, але ад гэтага не траціў відовішчнасці і цікавасці. Як і ў кожным спаборніцтве, былі вызначаны і лепшыя плаўцы: трэцяе месца заняла Тамара Пахомчых, другое – Зоя Бабёр, а першае – Валерый Ламека. Але ніхто не застаўся без узнагароды – усе атрымалі прызы ад раённага савета ветэранаў.

Да ведама: для людзей пажылога ўзросту ў САК «Імпульс» у буднія дні дзейнічае 50% зніжка.
30 сентября 2020 г.
Вёска Керплашына знаходзіцца ў Гервяцкім сельсавеце, непадалёк Гір. Паселішча гэта ніколі не вызначалася вялікімі памерамі. Па расповедах жыхароў, тут было ўсяго 10 хат – дарэчы, яны і сёння стаяць. Цяпер жылыя 4 дамы, 3 – сталі дачамі для родзічаў колішніх гаспадароў, цягне дзяцей да сваіх вытокаў родная старонка.
Астатнія хаціны «трымаюць месца» – раптам знойдзецца той, каго зачаруе прыгажосць і ўтульнасць гэтага ціхага кутка Гервяцкай зямлі, хто палюбіць яго ўсім сэрцам і саўе тут сямейнае гняздзечка.

Што ў імені тваім
– Першая згадка пра вёску датуецца 1762 годам, калі тут пасяліўся чалавек з Рымдзюн па імені Моцка, здаецца, – гэта быў першы жыхар. Згодна з перапісамі, у нашым паселішчы фігурыравалі толькі тры прозвішчы: Урбановіч, Кармаза і Петрык. Самая вялікая колькасць людзей была ў 1834 годзе – больш за 30, – расказаў жыхар Керплашыны Аляксей Антоненка. – Наша вёска ніколі не мела такога статусу – гэта быў хутар, а дакладней – засценак. Нават на старадаўніх польскіх картах ён пазначаны. Калі я цікавіўся ў мясцовых, ніхто не патлумачыў, што азначае «керплашына». Як ні дзіўна, меркаванне наконт сэнсу назвы мне выказаў рускі чалавек, які добра ведае літоўскую мову. Аказваецца, «керплеше» ў перакладзе з літоўскай – «корч». Так што наша вёска, магчыма, на славянскі манер называлася б Карчы альбо Карчэўнікі. І з гэтым можна пагадзіцца, бо сапраўды ў нас шмат карчоў – яны ляжаць на дне ракі. Бачна, дрэвы, якія раслі па беразе, падалі ў ваду, згнівалі, а пні – яны ж смалістыя, – захаваліся.
«Месца, дзе цёпла душы»
Любоў і Аляксей Антоненкі

Каля 25 гадоў назад Керплашына стала другой радзімай для мужа з жонкай Аляксея і Любові Антоненкаў.
– У 1991 годзе мы вырашылі купіць дачу, – узгадвае былы афіцэр, гараджанін па нараджэнні Аляксей Антоненка. – У гэтай вёсцы жыў наш родзіч светлай памяці Альгердас Урбановіч. Ён і прапанаваў гэта месца.
І сапраўды, мы прыехалі сюды, паглядзелі: прыгожая прырода, рака (Ашмянка. – Заўв. аўт.) непадалёк… Адно толькі: хаты, каб купіць, тут не было. Тады мы набылі дом у Соргаўцах і перавезлі сюды. На месцы, дзе цяпер жывём, было чыстае поле – ні аднаго дрэўца вакол. Мы выкупілі гектар зямлі. Гэты лясок, пачынаючы з 1995 года, як пераехалі на пастаяннае месца жыхарства, самі садзілі: сосны, бярозы, дубы, клёны, рабіну…
Памянялі літоўскую сталіцу на маленькую беларускую вёсачку Антоненкі тады, калі Аляксей выйшаў у адстаўку.
– Калі прыехалі сюды, муж быў ужо на пенсіі, а я пайшла на работу ў Гервяцкі сельскі Савет, потым перайшла працаваць у Белдзяржстрах. Цяпер таксама ўжо на пенсіі, – расказвае Любоў.
– Мы ж карэнныя вільнюсцы, –далучаецца Аляксей. – Я служыў там у МУС. Калі расфарміравалі падраздзяленне, там жа, на радзіме, прапанавалі пасаду ва Узброеных сілах – дзе служыў, пакуль не разваліўся Савецкі Саюз і не пачаўся вывад расійскіх войскаў з Літвы. А тады мы з жонкай сталі перад выбарам. Грамадзянства літоўскае атрымаць не мог, паколькі савецкая краіна перастала існаваць і я стаў служачым арміі замежнай дзяржавы. Па той жа прычыне не далі і від на жыхарства, хоць быў карэнным жыхаром.
Ваенную часць Аляксея пераводзілі пад Маскву. Туды Антоненкі ехаць не хацелі, бо ўсе іх родныя, у тым ліку і старэйшы сын, засталіся ў Літве. Яны вырашылі, што, жывучы на Астравеччыне, будуць бліжэй да сваіх, змогуць з імі часцей бачыцца. Тым больш і Аляксей ужо мог выйсці на пенсію.
Сямейная пара пачала абжывацца на новым месцы: завялі гаспадарку – курэй, свіней, коз.

– Сеялі ячмень, садзілі бульбу… Чаго толькі ні рабілі! Пакуль не зразумелі, што гэта ўсё марна – пясчаная зямля ўраджай давала слабы. І вырашылі: трэба садзіць тое, што тут расце: агрэст, маліну, клубніцы, буякі... А гаспадарку збылі. Нават кур то каршуны, то лісы цягаюць – нашто ж і падкормліваць?! – смяюцца Антоненкі.
Галоўным захапленнем Аляксея стала пчалярства.
– Хоць мне і цяжка хадзіць, але гэта самая прыемная справа, – прызнаецца мужчына. – Раней было16 вулляў, цяпер – 11. Пчалярствам займаюся ўжо 25 гадоў. Вучыўся па кнігах. Яшчэ як набылі гэту зямлю, ведаў, што буду пчол трымаць, – таму скупляў спецыяльную літаратуру і вывучаў усе тонкасці справы. Нават зімой работы хапае: новыя вуллі зрабіць, рамы падрыхтаваць – гэта вельмі карпатлівая праца, дакладная, памеры да міліметра трэба вытрымаць.
Дарэчы, Аляксей «хварэе» не толькі пчоламі, цікавіцца ён і гісторыяй месца, да якога прыкіпела яго душа, і, магчыма, ведае пра Керплашыну нават больш, чым яе карэнныя жыхары.
– Увогуле ў вёсцы, ды яшчэ і седзячы на пенсіі, не засумуеш – заняткаў заўсёды хапае, было б жаданне і сілы рабіць, – гаворыць Любоў. – Ведаеце, неяк злавіла сябе на думцы, што нават зімой не паспяваю адпачыць. Толькі, здаецца, усе справы завершыш да лістапада, там нешта звязаць трэба, нешта падрамантаваць, глядзіш – ужо студзень і прайшоў. І зноў пачынаеш рыхтавацца да новага агароднага сезону: насеннем займаешся, рассадай. У нас дзве цяпліцы, памідоры – хоць кожны год, здаецца, змяншаем колькасць, а іх 30 сартоў застаецца. Грыбы, ягады – без гэтага таксама не магчыма, асабліва калі яны пад бокам, у сваім ляску.
А яшчэ жанчына вельмі любіць кветкі. Яна прызнаецца, што яе многія не разумеюць: як можна да 100 рублёў на цыбулькі і насенне выкідваць! Затое потым усе любуюцца гэтым морам хараства. Нягледзячы на паўсядзённую занятасць, некалькі разоў на месяц Любоў паспявае заглянуць і ў рымдзюнскую бібліятэку.
– А як жа без кніг?! – здзіўляецца жанчына. – У бібліятэцы мяне добра ведаюць – як новае паступленне, адразу тэлефануюць. Вунь і цяпер стос цэлы набрала. Акрамя гэтага, мы і часопісы выпісваем.
– Некалі я марыў жыць у лесе – мара здзейснілася! Толькі давялося самому пасадзіць і вырасціць гэты лес, – гаворыць на развітанне Аляксей. – Гэта вёсачка стала для нас радзімай – бо мы ўклалі ў яе сваю душу. Тут мы пабудавалі дом, у якім нам утульна і спакойна.
«Я тут ад нараджэння»
Вітольд Урбановіч

Зайшоўшы ў двор Вітольда, з першага погляду зразумела, што тут жыве гаспадар: абкошана, радуюць вока акуратненькія клумбы і самаробныя штучныя кветкі, дровы, складзеныя паленца ў паленца ўздоўж сцен гаспадарчых пабудоў, выглядаюць як дэкор. А між іншым мужчына – адзінокі!
– Я ў вёсцы ад нараджэння – з 1953 года, гэта бацькоўскі дом, – адчыняе дзверы Вітольд. – Да пенсіі працаваў на трактары, на камбайне – тая тэхніка ў параўнанні з цяперашняй – пыл.
– Заняўся сёлета рамонтам: веранду зрабіў, падлогу пачаў у хаце фарбаваць, столь трэба падбіць… Хацелася б і вокны памяняць. Думаю, хутка ўсё не атрымаецца – па-першае, я пасля аперацыі на назе, моцна яе не напружыш, а па-другое, грошы ж на ўсё трэба. Корпаюся паціху, – працягвае гаспадар. – Дровы нядаўна прывезлі – трэба было спарадкаваць: напілаваў-нашчапаў – хопіць на зіму, яшчэ і застанецца. Пару градак маю – нарыхтовак ужо ёсць і з агарода, і ў лес за Петрыкі крыху хадзіў па грыбы, чарніцы, брусніцы!
Мужчына гаворыць, што стараецца як мага больш запланавага зрабіць за лета і восень, пакуль надвор’е спрыяе. А на зіму застаюцца справы для душы: Вітольд майструе ўпрыгажэнні з пластыку.
– Бацяноў во зрабіў, паглядзіце, – паказвае на штучную буслянку майстар. – Зімой тэлевізар гляджу. І раблю штучныя кветкі, падзелкі з пластыкавых бутэлек – не выкідаць жа. А так, калі пастарацца, і двор упрыгожыш. Ідэі прыдумваю сам. Спярша пластык трэба высушыць, зашкурыць, пафарбаваць – павазіцца адным словам, а тады ўжо нешта майстраваць. Я такой справай займаюся пад настрой. Хачу з камяня яшчэ паспрабаваць што зрабіць – падрыхтаваў вунь, пафарбую, можа, мухамор атрымаецца. (Смяецца.)
Гаспадарку, як і яго аднавяскоўцы, Вітольд не трымае – лічыць, патрэбы ў гэтым цяпер няма.
– Раней былі і свінні, і карова, і куры. Таму і працавалі больш і цяжэй: накасіць, пакарміць, пачысціць. Сёння прасцей малака купіць у магазіне – аўталаўка ж прыязджае.
«З гаспадаркі – 2 каты і Рэбусь»
Уладзіслава Петрык

– Дзетачка мілая, жыву я тут ад малых дзён (ад нараджэння. – Заўв. аўт.), ужо 85-ты гадок пайшоў ад ліпеня, – сустракаючы на парозе, гаворыць бабуля Уладзіслава.
– Тры гады таму мужык памёр – паціху прызвычаілася жыць без яго. Дзеткі прыязджаюць. А куды ж ім ехаць, як не да мяне, маткі сваёй?! І цяпер дачка з Вільнюса гасціць у мяне. Як прыязджаюць дзеці, дык парадкуюцца мне тут, але і сама не сяджу, дзеткі мілая: і пасаджу агарод, і папалю яго, і тое, і сёе... Ногі не адключаюцца – «поўзаю».
– У нас раней 10 было хат (маецца на ўвазе, жылых). А цяпер толькі Віцюк жыве, я і Жэнечка (Яўгенія Урбановіч. – Заўв. аўт.) – гэта з даўнейшых, а там наезджыя (Антоненкі. – Заўв. аўт.) пабудаваліся ў ляску, – кажа жанчына.
З гаспадаркі, як расказвае бабуля, у яе цяпер толькі 2 каты і Рэбусь – сабака Рэкс. У мінулым годзе яшчэ куры былі, але як трапіла ў бальніцу, сын іх прадаў.
– А хто ж будзе карміць, глядзець? Гэта кожны дзень рабіць трэба, – тлумачыць гаспадынька. – А болей іх і не нажывала. Ды і колькі тых яёк мне трэба – 10 штук купіла ў аўталаўцы і хопіць на цэлы тыдзень, а калі і гэтага не з’ем.
– Адной жыць цяжка ў маім узросце – і рабіла б, ды спрыт не той і сілы таксама. Да рэчкі схаджу, у агарод, то сабаку пачухаю, то кату падам што. Па лясах ужо баюся хадзіць.
Як на пенсію пайшла, не мела часу пасядзець. Мы з мужам трымалі каня, 2 каровы, авечак, свіней, курэй. А бульбы колькі садзілі! Сена нарыхтоўвалі! Божа! Спраў было – рабіць не перарабіць, дзеці заўсёды дапамагаць ехалі, – гаворыць бабуля Уладзіслава. – Вось пашанцавала, што людзі ў нас мілыя: Любачка заўсёды патэлефануе, што аўталаўка прыехала. Сяджу, чакаю каля тэлефона, калі пазвоніць, тады хутчэй за сумку – і ляту.
– Хоць мама і старэнькая, і цяжка ёй па гаспадарцы ўпраўляцца – але калі б я ні прыехала, і агарод у яе праполаты – ні травіначкі, і паліта ўсё! – далучаецца да размовы дачка Уладзіславы Петрык Ганна. – Яна малайчынка. Не дае сабе расслабляцца, крэпенька трымаецца, рухаецца, па меры магчымасці робіць. І калі куды выбіраецца, то і макіяжык сабе зробіць: крэмам памажацца, памадкай вусны падфарбуе і падухмяніцца. (Усміхаецца.)
– А зімой чым займаецеся? – цікаўлюся ў бабулі.
– Ну а што зімой, во – тэлевізар уключыш, то тое, то сёе паробіш у хаце. Раней вязала – цяпер не магу, рукі хворыя, – адказвае бабуля. – Сяброўкам тэлефаную: у Петрыкі да Яні Гражуль, у Рымдзюны яшчэ да адной жанчыны; мне патэлефануюць – навіны якія раскажуць. Дзякуй богу, што гэтыя тэлефоны ёсць!
Як заўважаюць вяскоўцы, у параўнанні з тым, што было гадоў 20 таму, жыццё ў Керплашыне змянілася да лепшага. Не ў тым плане, што камунікацыі праклалі ці магазін пабудавалі – такога і не было ў гэтым засценку. Аднак! Дарогу, па якой на трактары цяжка было прасунуцца, зрабілі і трымаюць яе ў належным стане. Правялі вулічнае асвятленне. Газавыя балоны цяпер не трэба, як калісьці, цягнуць на санках напрасткі цераз поле ў Рымдзюны, каб памяняць пусты на поўны. Смецце арганізавана вывозяць. Аўталаўка прыязджае 2 разы на тыдзень. Тэлефонная сувязь ёсць. Праўда, хацелася б жыхарам, каб інтэрнэт лепш «цягнуў» і па мабільнаму каб без перабою дазваніцца... Але гэта невялікія нязручнасці – галоўнае вяскоўцы жывуць там, дзе ім падабаецца, дзе ўтульна, дзе цёпла іх душы.
Таму ў невялічкай вёсачцы буяюць краскамі палісады і дагледжаныя двары, імкнуцца ў бацькоўскія хаты дзеці – дапамагчы, праведаць альбо проста адпачыць.
28 сентября 2020 г.
Скласці дровы, перакапаць агарод, прыбраць смецце? Ды з лёгкасцю! – адкажуць вам валанцёры і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Нядаўна актывісты ГА БРСМ сярэдняй школы №2 разам з выратавальнікамі наведаліся да вязніцы фашысцкіх канцлагераў Ніны Іларыёнаўны Мілідовіч і дапамаглі ёй прыбраць і перакапаць агарод.


Калі вы ведаеце, каму з пажылых людзей патрабуецца дапамога, звяртайцеся ў райкам ГА БРСМ па телефоне 79-8-43.
Количество просмотров:
|
 |