 |
14 сентября 2020 г.
Сёлета ўпершыню ў гісторыі Астравеччыны на раённую Дошку гонару занесены самыя паспяховыя ў раёне прадпрыемствы, сярод якіх і КСУП «Гудагай». «Раёнка» неаднойчы расказвала пра малочна-таварныя комплексы і фермы гэтай гаспадаркі, цэх па перапрацоўцы насення рапсу, палявыя клопаты аграрыяў і многае іншае. Але важкія намалоты і вялікія надоі – у першую чаргу плён працы работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Сёння на старонках газеты мы хочам пазнаёміць вас з сямейнай парай Карвэцкіх: Аляксандр Віктаравіч працуе вадзіцелем, а Галіна Аляксандраўна – начальнікам малочна-таварнага комлексу «Германішкі». Агульны стаж работы мужа і жонкі ў сельскай гаспадарцы раёна – больш за 50 гадоў!
Ім мы задалі 5 пытанняў аб галоўным:
1. Як вы трапілі ў сельскую гаспадарку?
2. Галоўны інструмент у вашай рабоце – гэта…
3. Калі было цяжэй працаваць: раней ці цяпер? Раскажыце пра адзін працоўны дзень.
4. Акрэсліце мацнейшыя і слабейшыя бакі вашага сельскагаспадарчага прадпрыемства.
5. Уявіце, вы злавілі залатую рыбку. Якія тры жаданні вы папрасілі б яе выканаць?
Галіна Аляксандраўна

Дэлегат Астравецкага раёна на V Усебеларускім народным сходзе; удзельніца святочнай цырымоніі рэспубліканскага ўзнагароджвання работнікаў-перадавікоў аграпрамысловага комплексу:
1. Нарадзілася я ў вёсцы Ізабеліна. Маці – украінка, бацька – беларус. Яны пазнаёміліся падчас татавай службы ў войску: мама не збаялася цяжкасцей і, як нітка за іголкай, паехала за каханым на чужбіну. На Астравеччыну яны прыехалі дзесьці напачатку 60-ых гадоў. Тут нарадзілася мая сястра, праз два гады – я. Мама працавала ў жывёлагадоўлі: спачатку на адкормачнай ферме ў Ізабеліна, потым на малочнай у Кялёйцях. Калі мне было чатыры гады, бацька цяжка захварэў – не вылазіў з бальніц. І ўсё клопаты пра нас, хатнюю гаспадарку маці ўзваліла на свае плечы. Так склалася, што на ферме маці дапамагала больш я, а Таня была адказная за парадак у хаце. Гаспадарка, як і ва ўсіх тагачасных вяскоўцаў, у нас была вялікая: дзве каровы, свінні, куры, гусі. Тата з-за хваробы не мог цяжка працаваць, таму на зіму кармы нарыхтоўваў дзядуля: штолета дапамагалі з сястрой яму сенаваць.
Я была падлеткам, калі мама перайшла ў «Кялёйці» працаваць даяркай. Памятаю, што часта падмяняла матулю на ферме.
У дзяцінстве марыла стаць выхавацелем. У вёсцы я была першай нянькай: гушкала малых, потым гуляла з імі ў школу – вельмі любіла дзяцей. З-за сямейных абставінаў вучыцца далей пасля школы не было магчымасці. У 19 гадоў выйшла замуж – Саша пайшоў працаваць у мясцовы калгас «Шлях Леніна». Тагачасны старшыня Мечыслаў Валуевіч прапанаваў нам жыллё ў Лазоўцы з умовай, што і я застануся ў гаспадарцы. Работы не баялася: пайшла даяркай у «Германішкі». Потым змяніўся старшыня калгаса – Андрэй Масейка і прапанаваў мне ўзначаліць ферму.
Люблю сваю работу і калектыў. Мне падабаецца «крэатывіць»: задумаю, напрыклад, разбіць побач з комплексам новую клумбу – і ўсе «за»: разам капаем зямлю і садзім кветкі. Падтрымка вельмі важна, як у сям’і, так і на рабоце.
2. Думаю, незалежна ад пасады галоўны інструмент любога чалавека гэта чалавечнасць. Важны ўласны прыклад: калі ты працуеш, як кажуць, спусціўшы рукавы, – не патрабуй тады ад падначаленых значных вынікаў. На любой вытворчасці вялікую ролю іграе таксама працоўная дысцыпліна і мікраклімат. Наш калектыў дружны, мы не стаім на месцы – імкнёмся наперад.
3. Калі параўноўваць час, калі я толькі пачынала працаваць у жывёлагадоўлі, і зараз, – гэта неба і зямля. Цяпер для людзей створаны ўсе ўмовы для працукцыйнай працы: на нашым малочна-таварным комплексе ўсім неабходным абсталяваны пакой адпачынку, ёсць душавыя кабінкі і пральныя машыны. Цяжкасці, у прыватнасці для аператараў машыннага даення, – напэўна, у тым, што ўсю змену трэба адстаяць на нагах: на дваіх падаіць больш за 700 кароў некалькі разоў на дзень – сапраўдны канвеер. У гэтым сэнсе раней даяркам было прасцей – кожная адказвала толькі за сваю групу, а гэта каля 50 галоў.
Прыходжу на комплекс у 6 гадзін раніцы і прымаю змену ў начнога вартаўніка. Потым абыходжу ўсе жывёлагадоўчыя памяшканні, каб быць у курсе спраў. Кармленне, выпайка цялят, дойка, аналіз хворых кароў для выпіскі ў асноўны статак, адпраўка малакавозаў, вакцынацыі, сарціроўка жывёлы, вядзенне дакументацыі – работы на цэлы дзень хапае, нават з лішкам.
4. Лічу, што КСУП «Гудагай» – добрая моцная гаспадарка. Той, хто хоча працаваць, атрымлівае годную заработную плату, а лайдаку за проста так ніхто грошы нідзе не дасць. Нам пашанцавала з кіраўніком: Эдуард Іванавіч сапраўдны гаспадар – усюды ў яго толк і парадак. Без яго падтрымкі, думаю, мы не дасягнулі б такіх вынікаў: надой з каровы па комлексе – цяпер усяго тут утрымліваецца 1 800 галоў – складае 7 837 кілаграмаў, а гэта на 451 кілаграм больш, чым летась. Усё малако перапрацоўшчыкам адпраўляем гатункам «экстра».
5. Шчаслівай мяне робяць мае блізкія. Дачушкі ўжо замужам. А самая вялікая радасць для кожнай бабулі, калі прыязджаюць унукі!
Залатая рыбка, калі ты мяне чуеш, то зрабі, каб я, мае блізкія, родныя, знаёмыя і невядомыя мне людзі былі здаровымі; хачу каб было больш унукаў; каб ва ўсім свеце панавалі згода, узаемаразуменне і мір.
Аляксандр Віктаравіч

Пераможца раённага спаборніцтва райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сярод вадзіцеляў на жніве-2020:
1. Я – мясцовы, з Мікшан. Бацькі ўсё жыццё працавалі ў калгасе імя Мічурына. Маці была і звеннявой, і брыгадзірам. Нас у бацькоў трое, я самы малодшы. У дзяцінстве, як і большасць хлопчыкаў, хацеў быць шафёрам. Пасля вучобы ў Ашмянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме пайшоў працаваць у калгас. Служыў у Чэхаславакіі ў аўтамабільных войсках. Потым вярнуўся ў родную гаспадарку. З таго часу так і працую. Думаю, 33 гады калгаснага стажу будзе. Мара дзяцінства ўвасобілася ў жыццё.
2. Галоўны інструмент любога вадзіцеля, не толькі рукі, але і галава. Тэхніку любіць і даглядаць трэба: калі мой МАЗ зламаецца, рамантую яго. Экспедытараў у нас няма, таму, калі едзем у камандзіроўку, самі афармляем усе патрэбныя дакументы.
3. У сельскай гаспадарцы работы хапае ўвесь год. На жніве возім рапс і збожжа, падчас корманарыхтоўкі – траву і кукурузу, зімой – арганіку. Люблю ўборку: найбольш за гады працы перавёз 2,5 тысячы тон збожжа. Прыемна, што сёлета таксама трапіў у лік першых «тысячнікаў»-вадзіцеляў раёна.
4. Слабых бакоў у КСУП «Гудагай» няма. Наш дырэктар Эдуард Садоўскі – талковы кіраўнік. Калі няма гаспадара, нідзе парадку не будзе. Хоць чалавеку заўсёды нечага не хапае для поўнага шчасця, але ў сельскай гаспадарцы можна працаваць – зарплаты, у прыватнасці ў КСУП «Гудагай», добрыя.
5. Я не вялікі аматар рыбалкі, але ж памарыць ніхто не забараняе (Усміхаецца). Папрасіў бы здароўя, міру і дабрабыту.
11 сентября 2020 г.
На Астравеччыне працягваецца акцыя «РАЗАМ – за Беларусь. За бяспеку – у кожны дом».
Так, сёння і на мінулым тыдні ў гарадскім парку шчыравалі актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з СШ №2 разам з райкамам арганізацыі. Хлопцы і дзяўчаты раздавалі астраўчанам лістоўкі, якія нагадваюць пра бяспеку, – згадзіцеся, добрая справа, бо кожны з нас можа забыць, што рабіць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.



Акрамя «бяспечных» буклетаў гараджан чакалі падарункі – каляндарыкі з сімволікай Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, акцыя БРСМ атрымалася прафілактычнай і патрыятычнай адначасова.

10 сентября 2020 г.
Доллар и евро на торгах 10 сентября подешевели, российский рубль подорожал. Такая информация размещена на сайте Белорусской валютно-фондовой биржи, сообщает БелТА.

Доллар подешевел на Br0,017 до Br2,6158 за $1.
Курс евро снизился на Br0,0049 до Br3,0946 за 1 евро.
Российский рубль стал дороже на Br0,0014 и составляет Br3,4629 за 100 российских рублей.
10 сентября 2020 г.
Па аператыўных звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 9 верасня пад сяўбу азімых падрыхтавана больш за палову ад запланаваных плошчаў – 7 917 гектараў. План па сяўбе крыжакветкавых гаспадаркі раёна перавыканалі на 2% і засеялі імі 3 780 гектараў. З сяўбой збожжавых аграрыі справіліся на 16% (1 659 га). Найбольшы спрыт дэманструюць хлебаробы КСУП «Гервяты», дзе збожжа прыгорнута ў глебу на 24% плошчаў.

***
Нагадаем, бульбу, як і ў мінулыя гады, сёлета вырошчваюць толькі дзве гаспадаркі – КСУП «Гудагай» і «Гервяты». Другі хлеб выкапаны на 18% плошчаў, накапана 600 тон.
***
Працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Убрана 617 гектараў – 12% ад плану. Найлепш каралева палёў ўрадзіла ў КСУП «Гудагай» і «Гервяты» – на круг яна тут дае каля 400 цэнтнераў.
***
На днях пачалася ўборка яблыкаў у КСУП «Варняны». З дня на дзень надыдзе чарга цукровых буракоў – сёлета пад іх адведзена 1 620 гектараў.
08 сентября 2020 г.
Прафсаюзная пярвічная арганізацыя камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гервяты» зладзіла для сваіх работнікаў паездку ў маляўнічае месца – унікальны этнакультурны комплекс «Наносы-Наваселле».

Папулярны агратурыстычны аб’ект размясціўся на возеры Нарач. Тут наведвальнікі могуць не толькі адпачыць, але і даведацца пра побыт сваіх продкаў.
Гервятцы наведалі музеі манет і самавараў. Апошнія, аказваецца, бываюць памерам з напарстак ці, наадварот, не змяшчацца ў дзверы. У музеі хлеба аграрыі прасачылі ўвесь яго шлях – ад абмалоту збожжа да напаленай да чырвані печы. Тоўстыя духмяныя лусты ў прыкуску з чаем нікога не пакінулі раўнадушнымі. Мужчын было не выцягнуць з залы рэтрааўтамабіляў. А скончылася экскурсія незабыўным конным шоу.


– Паездкі збліжаюць і згуртоўваюць. Пабываць ў Наносах-Наваселлі выказала жаданне 27 чалавек. Забягаючы наперад адзначу, што нам вельмі спадабалася, – расказала старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП «Гервяты» Марына Івашка. – На тэрыторыі комплекса ёсць некалькі сядзіб, стылізаваных пад 19 стагоддзе. Побач з кожным такім дамком ёсць «жывы вугалок»: кролікі, куры. Пасля экскурсіі мы адправіліся ў яхт-клуб – воднае падарожжа таксама ўсім спадабалася.

08 сентября 2020 г.
У Дзень беларускага пісьменства ў аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Варняны адбылася імпрэза, прысвечаная Казіміру Сваяку.
Мінула 130 гадоў з дня нараджэння слыннага сына астравецкай зямлі, нястомнага святара і паэта з тонкай, чуллівай душой. Здавалася б, прамінула больш за стагоддзе, але варта прабегчыся вачыма па напісаных Канстанцінам Стэповічам радках, каб зразумець, што, паэт-святар усё сваё кароткае жыццё дбаў не пра сябе – а пра людзей, мову, Айчыну.
– Асоба Сваяка – унікальная. Немагчыма пераацаніць тое, што гэты чалавек зрабіў для роднага краю. У спадчыну нам засталася яго творчасць: вершы, проза, дзённікавыя запісы, ліставанні са сваякамі і сябрамі, – расказала Людміла Кухарэвіч, якая сабрала ў Варнянах аднадумцаў на сваякоўскую сустрэчу. – Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Стэповіча. Яго прозвішча памятаюць і ўшаноўваюць у Мінску, Камаях, а на Астравеччыне чамусьці забыліся. У Варнянах столькі таленавітых, самабытных людзей – падумалася, чаму б тут не прыгадаць Казіміра Сваяка. 
Імпрэза пачалася з благаславення пробашча варнянскай парафіі Святога Юрыя ксяндза Віктара Захарэўскага. Святар запаліў свечку, святло якой атуліла прысутных няўлоўнай цеплынёй. Гэтак жа і Казімір Сваяк, гарэў, як свечка – і пакінуў нам святло сваёй нястомнай дзейнасці, творчы плён думак і душы.

Супрацоўніца клуба Людміла Граблеўская ўзгадала біяграфію паэта-святара і пранікнёна прачытала верш Мар’яна Дуксы і сваякоўскі пра шчасце.
Заўсёднікі літаратурнага аб’яднання Аляксандр Марозаў, Таіса Сямёнава, Капіталіна Пятроўская, Святлана Еўтушэнка (Ніна Міралькова) прачыталі вершы Канстанціна Стэповіча і ўласныя творы.

Нядаўна ў свет выйша кніга пра гервяцкі край «Вялікая душа маленькай парафіі» – творчы плён працы нашай зямлячкі, краязнаўцы, таленавітай паэтэсы Ганны Чакур і пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка. Ганна Іванаўна расказала пра тое, як нараджалася кніга, як цудоўным чынам – інакш і не скажаш! – знаходзіліся ўнікальныя здымкі з будаўніцтва святыні і фота яе пробашчаў, адкрываліся невядомыя старонкі духоўнага жыцця гэтага краю.
Слова ад сям’і Варановіч з Дайлідак узяў Казімір Станіслававіч.
– Варта адзначыць, што адраджэнне імені Казіміра Сваяка належыць Ганне Чакур, Алесю Юркойцю, Людвіцы Кардзіс і іншым, – узгадаў Казімір Варановіч. – Наш зямляк, прафесар Адам Мальдзіс падчас аўдыенцыі ў Яна Паўла ІІ выказаў просьбу пра прылучэнне Канстанціна Стэповіча да ліку благаславёных. Вядома, што гэта справа не аднаго дня і года – будучы святы тады сказаў вельмі мудрыя словы: «Маліцеся – і будзеце пачуты». У гэты юбілейны год хочацца звярнуцца да ўсіх жыхароў Астравеччыны, каб маліліся за Казіміра Сваяка.

Таленавітая мастачка Тарэса Варановіч прэзентавала прысвечаную Канстаіціну Стэповічу работу: светлы і натхнёны святар з пяром у руках сядзіць на камені побач з рэчкай. За ім – загінулы ў агні касцёл Святога Яўхіма, вакол – сем галубоў. Па словах Тарэсы Іосіфаўны, часу на працу зусім не ставала – разам з дачкой Вікторыяй яны займаюцца рэстаўрацыяй фрэсак у сольскім касцёле – але карціна нарадзілася ўсяго за месяц.

Акапэльна прысутныя праспявалі песню «Вёсачка Барані» – менавіта там на свет з’явіўся Канстанцін Стэповіч – на словы Станіслава Валодзькі, і яшчэ доўга не разыходзіліся: Сваяк ізноў сабраў «сваякоў» – на гэты раз у Варнянах. Дай Бог, каб не ў апошні…
08 сентября 2020 г.
Главная цель проекта #ГоднаеРоднае – напомнить людям о семантике государственной символики. Организатором мероприятия выступает управление культуры облисполкома.

Главный специалист отдела культурно-просветительной работы, искусств и учебных заведений управления культуры облисполкома Ирина Жук-Куницкая рассказала, что подключиться к проекту могут все желающие жители Гродненщины.
– Каждый гражданин должен дорожить национальными символами государства, в котором живет, и знать их семантику. Понимая значение каждого элемента и цветовой гаммы государственных герба и флага, человек будет ими гордиться и осознавать, насколько важны и близки они сердцу. В нашем челлендже каждый житель Гродненщины может выразить свое отношение к Государственному флагу Республики Беларусь в контексте его палитры. Сделать это можно любым способом: рассказать на словах, записать видеоролик, организовать флешмоб, сочинить стихотворение, нарисовать картину или сделать фотографию. Мы приветствуем креатив и идейность участников.
Ирина Жук-Куницкая также отметила, что многие уже проявили активный интерес к проекту и начали присылать свои работы. Планируется, что одними из первых инициативу подхватят учреждения культуры области.
В рамках челленджа также запускается библиотечный подпроект #Сцягline. Его инициатором выступили читатели областной библиотеки имени Карского. Условия просты: читатели подбирают цитату из любой книги, отражающую их взгляд или ассоциацию с цветами Государственного флага или в целом с флагом страны.
Свои работы участники челленджа могут присылать на электронный адрес grodnooblkult@mail.grodno.by или 815@kultura.grodno.by, а также администраторам Telegram-канала управления культуры облисполкома.
Авторские работы будут размещены на сайте управления культуры облисполкома и в Telegram-канале.
07 сентября 2020 г.
На первом энергоблоке Белорусской атомной электростанции приступили к гидравлическим испытаниям реакторной установки, сообщили БелТА в пресс-службе Министерства энергетики.

Во время гидроиспытаний будет проверена работа главных циркуляционных насосов и другого оборудования первого и второго контуров реакторной установки. Успешное завершение гидроиспытаний позволит перейти к следующим подэтапам программы – разогреву первого контура реактора до номинальных параметров, определению его гидравлических характеристик и последующему выводу реактора на минимально контролируемый уровень мощности.
Как сообщили в пресс-службе ведомства, энергетический пуск первого энергоблока планируется в четвертом квартале 2020 года.
04 сентября 2020 г.
Дорогие друзья, молодёжь Островетчины!
Поздравляем вас с днём рождения Белорусского республиканского союза молодёжи!

За 18 лет существования союз молодёжи воплотил в жизнь множество серьёзных программ и проектов. Все, что сделано за эти годы общественным объединением БРСМ, – это результат кропотливого труда каждого из вас – увлечённых и креативных, энергичных и целеустремлённых. Вы идёте в ногу со временем, вносите свой посильный вклад в развитие нашего района.
Желаем вам творческих успехов, карьерного продвижения, реализации интересных проектов, неиссякаемой энергии для воплощения в жизнь самых смелых идей.
С днём рождения, БРСМ!
04 сентября 2020 г.
Газ является источником повышенной опасности!
Как это ни парадоксально, но зачастую несчастные случаи, связанные с использованием газа в быту, происходят по вине самих владельцев квартир и домов. Казалось, что может быть проще – проявлять осторожность при пользовании газовыми приборами и соблюдать Правила пользования газом в быту. Но… Статистика пестрит несчастными случаями, при которых страдают люди, наносится ущерб домам и квартирам. А ведь этого можно было бы избежать…

Так 27.09.2019 г. в аварийно-диспетчерскую службу Скидельского РГС ПУ «Гродногаз» от сотрудников МЧС поступило извещение: «Вспышка газовоздушной смеси с последующим горением по адресу: г. Скидель ул. Я. Купалы, д.17». По прибытию на место происшествия бригадой АДС обнаружено, что пожаром повреждена крыша летней кухни. Причина происшествия – нарушение Правил пользования газом в быту. Потребитель после приготовления пищи не перекрыл подачу газа на плите, после этого вечером поджег спичку, в результате чего произошла вспышка газовоздушной смеси с последующим горением кровли летней кухни.
10.10.2019 г. в аварийно-диспетчерскую службу ПУ « Борисовгаз» от сотрудников МЧС поступило сообщение о возгорании жилого дома по адресу: г. Борисов, ул. Подлесная, д.7. По прибытию на место происшествия бригадой АДС обнаружено, что пожаром повреждено помещение кухни, а также газовая плита.Пострадавший Буйло Д. А. 1988 г.р. доставлен в Борисовскую ЦРБ в состоянии алкогольного опьянения с диагнозом – отравление продуктами горения. Причиной возгорания явилось нарушение потребителем Правил пользования газом в быту, а именно оставление без присмотра работающей газовой плиты.
14.10.2020 г. в аварийно-диспетчерскую службу УП « Мингаз» поступило от сотрудников МЧС извещение о возгорании вещей по адресу: г. Минск , ул. Хмелевского, 34, кв.40. В учреждение здравоохранения БСМП госпитализирован Сульдин И. А., 1975 г. р. В квартире установлено следующее газоиспользующее оборудование: плита ПГ-4» Гефест» 3200-08 2016 г.в., ВПГ «Нева»-4511 2017 г. в. Причиной происшествия по результатам расследования явилась нарушение потребителем газа Правил пользования газом в быту ( сушка вещей над газовой плитой).
Также несчастные случаи происходят при эксплуатации проточных водонагревателей (газовых колонок) и газовых котлов по причине неудовлетворительного состояния дымовых и вентиляционных каналов и несвоевременной их проверки на отсутствие засоренности, самовольного подключения, отключение газоиспользующего оборудования и его перестановку с применением сварки, а также переподключение на присоединительный гибкий шланг, разборку этого оборудования и его ремонт.

К беде приводит и пользование газовыми приборами устаревших конструкций, на которых не установлена автоматика, обеспечивающая прекращение подачи газа при отсутствии тяги, самовольное изменение конструкций дымоходов , а также пользование газоиспользующего оборудования с истекшим сроком эксплуатации.
Перед началом отопительного сезона необходимо проверять состояние дымовых и вентиляционных каналов для определения их пригодности к дальнейшей эксплуатации. Островецкий район газоснабжения всем потребителям газа, имеющим в эксплуатации газовое оборудование с организованным отводом продуктов сгорания, настоятельно рекомендует проводить данную работу.
Дымовые и вентиляционные каналы подлежат периодической проверке состояния и прочистке:
- дымоходы сезонно работающих ёмкостных газовых водонагревателей, отопительных газовых аппаратов с водяным контуром и котлов независимо от их конструкции – перед отопительным сезоном;
- дымовые каналы кирпичные – не реже одного раза в квартал;
- вентиляционные каналы, дымовые каналы асбестоцементные, гончарные, а также выполненные из специальных блоков жаростойкого бетона – не реже одного раза в год.
Зимой не реже одного раза в месяц, а также в периоды резкого понижения температуры наружного воздуха, собственники жилых домов (жилых) и (или) нежилых (помещений) и (или) их представители должны проводить осмотр оголовков дымовых каналов в целях предотвращения их обмерзания и закупорки.

Первичная проверка исправности и пригодности к эксплуатации дымовых и вентиляционных каналов в жилых домах (жилых и (или) нежилых помещениях), принадлежащих гражданам на праве личной собственности, осуществляется до пуска газа только специализированными организациями, имеющими соответствующую аккредитацию, по заявкам собственников жилых домов (жилых и (или) нежилых помещений) и (или) их представителей и в их присутствии.
Повторные (периодические) проверки дымовых и вентиляционных каналов в жилых домах (жилых и (или) нежилых помещениях), принадлежащих гражданам на праве собственности, могут проводиться:
- специализированными организациями по заявкам собственников жилых домов (жилых и (или) нежилых помещений) и (или) их представителей с оформлением акта установленной формы, как и при первичной проверке;
- собственниками жилых домов (жилых и (или) нежилых помещений и (или) их представителями, прошедшими специальное обучение и допущенные по результатам обучения к выполнению указанных работ с регистрацией проверки в журнале учета результатов повторной проверки и прочистки дымовых и вентиляционных каналов.
Обучение граждан проверке состояния и прочистке дымовых и вентиляционных каналов осуществляется учреждениями образования, аккредитованными в установленными законодательством Республики Беларусь порядке в Гродненской области ГИПК «Газ-институт».
При выявлении отсутствия актов проверок, выполненных специализированными организациями, или записей в журналах регистрации о выполнении работ по проверке состояния дымовых и вентиляционных каналов, газоснабжающая организация в целях предотвращения аварий имеет право отключить газоиспользующее оборудование от газораспределительной системы и газопотребления с немедленным уведомлением об этом собственников жилых домов (жилых и (или) нежилых помещений) и (или) их представителей.
Для обеспечения безопасности помещения, в которых установлено газоиспользующее оборудование, должны проветриваться. Решетки вентиляционных каналов должны быть постоянно открыты. В квартирах на время работы газоиспользующего оборудования необходимо обеспечить работу вентиляции и приток свежего воздуха.

При газификации жилого дома от ИБУ потребителям газа необходимо содержать шкаф(при его наличии) в исправном состоянии, при необходимости производить его ремонт и окраску, обновление надписей на его лицевой стороне «ГАЗ. ОГНЕОПАСНО».
ЗАПРЕЩАЕТСЯ:
- допускать к пользованию газовыми плитами детей до 12 лет, недееспособных лиц, признанных таковыми в установленном порядке, лиц, находящихся в состоянии алкогольного или наркотического опьянения;
- оставлять открытыми вентили баллонов (если баллон установлен в помещении), краны, находящиеся перед газоиспользующим оборудованием и на нем, после окончания пользования газоиспользующим оборудованием;
- хранить газовые баллоны, не подключенные к индивидуальной баллонной установке;
- оставлять без присмотра работающее газоиспользующее оборудование, кроме рассчитанного на непрерывную работу и оборудованного соответствующей автоматикой безопасности;
- производить самовольное подключение, отключение газоиспользующего оборудования и его перестановку с применением сварки, а также переподключение на присоединительный гибкий шланг, разборку этого оборудования и его ремонт;
- сушить вещи над пламенем горелок газовой плиты;
- использовать для сна помещения, в которых установлено газоиспользующее оборудование;
- пользоваться газоиспользующим оборудованием с истекшим сроком эксплуатации.
При появлении в помещении запаха газа следует немедленно прекратить пользование газоиспользующим оборудованием (перекрыть краны перед газоиспользующим оборудованием и на нем (или вентиль баллона), открыть окна для проветривания, немедленно сообщить в аварийную службу газоснабжающей организации. При этом в помещении запрещается зажигать огонь, курить, включать и выключать электроосвещение и электроприборы, пользоваться электрозвонками. Необходимо также удалить из загазованного помещения людей и домашних животных.
Помните: ваша безопасность в ваших руках.
Количество просмотров:
|
 |