-
Всенародное обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь
Островецкий районный исполнительный комитет
Астравецкая праўда
КСУП "Михалишки" в Instagram
КСУП "Михалишки" В ОДНОКЛАССНИКАХ
Национальный правовой Интернет портал РБ
Журнал "Белорусское сельское хозяйство"
Социальные гарантии семье детей инвалидов
:: ::

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

13 июля 2020 г.

Где работают лучшие кормозаготовщики района

Штогод падчас першага ўкосу траў райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць спаборніцтва сярод занятых на корманарыхтоўцы механізатараў у некалькіх намінацыях. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя аграрыі раёна – адметна, што адразу чатыры працаўнікі КСУП «Гервяты» апынуліся на п’едэстале па выніках касавіцы.

Трэці год запар лепшым касцом раёна стаў Рымантас Трапшыс з КСУП «Гервяты», які працуе на модульнай ратацыйнай касілцы. Сёлета механізатар паклаў у пракосы травы на плошчы 1 492 гектары – а гэта каля 11% ад раённых плошчаў. Віншуючы механізатара з перамогай, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла адзначыў, што для паспяховага правядзення корманарыхтоўчай кампаніі на Астравеччыне хапіла б дзевяць касцоў – такіх, як Рымантас Трапшыс, адказных і працавітых.

Яшчэ адзін гервяцкі механізатар Юрый Рэвака святкаваў перамогу ў намінацыі «Падбор травы і яе абмотка ў стрэйч-плёнку». На прэс-падборшчыку мужчына нарыхтаваў 1 878 тон травы.

2.jpg

У падборы і здрабненні травы роўных у раёне не было гервятцу Ігару Гудзінскаму. Сёлета на «Ягуары» камбайнер падабраў і здрабніў 9 301 тону травы.

23.jpg

Анджэй Ясевіч з КСУП «Гервяты» штогод нікому з механізатараў не пакідае шанс у працоўным спаборніцтве «Лепшы араты раёна». Не толькі на ворыве, але і на корманарыхтоўцы мужчына ў ліку лепшых. Ён паказаў найбольшы спрыт сярод трактарыстаў на адвозцы зялёнай масы з вынікам 3 335 тон травы.

56.jpg

Сярод вадзіцеляў аўтамабіляў лепшы вынік у Івана Печкура з КСУП «Гудагай». Хоць у гаспадарцы мужчына працуе толькі другі год, але гэта ў яго добра атрымліваецца. МАЗам вадзіцель перавёз 1 421 тону «зялёнкі».

Першымі ў раёне распачалі першы ўкос траў у КСУП «Гудагай» – за гэта быў адзначаны галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Ненартовіч.

7.jpg

Усе пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі з рук начальніка райсельгасхарчу Івана Карнілы і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ
Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ
Курсы валют
http://
Островетчина туристическая
Беларусь- официальный сайт РБ
ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ
Вам здесь помогут
Содействие занятости населения
наши победы
ОО "БРСМ"