Астравецкія валанцёры і прадстаўнік маладзёжнага атрада аховы правапарадку атрымалі рэкамендацыі цэнтральнага камітэта ГА БРСМ для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Такую адзнаку за актыўную жыццёвую пазіцыю і неабыякавасць да чужой бяды атрымалі Аляксандра Ваяводская, Вадзім Лях, Валерыя Мароз, Валерыя Яхімовіч, Карына Багдзюн, Арцём Салавей, Анастасія Андрыца і Мікіта Умрыхін.

Спадзяёмся, падлеткі ў студэнцтве таксама будуць працягваць рабіць добрыя справы.