-
Всенародное обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь
Островецкий районный исполнительный комитет
Астравецкая праўда
КСУП "Михалишки" в Instagram
КСУП "Михалишки" В ОДНОКЛАССНИКАХ
Национальный правовой Интернет портал РБ
Журнал "Белорусское сельское хозяйство"
Социальные гарантии семье детей инвалидов
:: ::

О НАС ПИШУТ СМИ

У межах рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» васьмёра лепшых працаўнікоў КСУП «Міхалішкі» атрымалі падзякі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Нагадаем: прафсаюз ужо адзначыў перадавікоў жывёлагадоўчай галіны КСУП «Гудагай» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Дайшла чарга і да міхалішкаўскіх вытворцаў малака і мяса.

Вытворчасцю малака ў КСУП «Міхалішкі» займаюцца на малочна-таварным комплексе «Маркуны» і пяці малочна-таварных фермах.

Даярка Валянціна Кавалеўская на ферме «Супраненты» працуе больш чым 15 гадоў. Спрытная і хуткая, жанчына ўвішна ўпраўляецца з 52 каровамі. Акрамя гэтага, даглядае шасцёра нованароджаных цялят.

– Вы яшчэ і фатаграфаваць будзеце? – убачыўшы фотаапарат, жанчына збянтэжылася. – Ну тады здыміце мяне з маёй любіміцай – каровай Чувіхай. Чаму так назвала? Яна яшчэ цялушкай свой нораў паказвала: ганаровая, упёртая. Жывёліна – а характар мае!

IMG_4766.jpg

Даярка Валянціна Кавалеўская

 

Пасля ўшавання Валянціны Кавалеўскай старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула пагутарыў з калектывам. Людзі прасілі своечасова замяняць дэталі малочнага абсталявання , палепшыць асвятленне ў кароўніку і выправіць іншыя недахопы ў рабоце. Юрый Аляксандравіч паабяцаў дапамагчы разабрацца з праблемамі.

***

На малочна-таварным комплеке «Маркуны» ўтрымліваецца 1 606 галоў, з якіх 707 – дойны статак. Пра жывёлу тут клапоціцца 21 чалавек. Малако на перапрацоўчыя прадпрыемствы здаюць толькі вышэйшым гатункам.

Па словах загадчыцы комплексу Святланы Кісель, раней адпраўлялі на завод і «экстру».

Аператары машыннага даення Ганна Янушэўская і Марына Чайкоўская на комплексе працуюць толькі год: сюды жанчын перавялі пасля закрыцця малочна-таварнай фермы «Ласі».

IMG_4775.jpg

Маркунскі «дуэт» у складзе Марыны Чайкоўскай і Ганны Янушэўскай 

 

– Умовы для працы тут лепшыя, чым на ферме, – гаворыць Ганна Раманаўна. – Ёсць памяшканне для прыёму ежы, душавыя, а адзенне пасля змены можна памыць у пральнай машыне. Але крыху сумую па нашай ферме ў Ласях: там у кожнай даяркі была свая група, а тут дойны статак агульны.

Калегі паабяцал і перадаць падзяку і падарунак і даярцы Леакадзіі Боўша, у якой у дзень наш ага візіту быў выхадны.

***

Сярод работнікаў малочна-таварнай фермы «Міхалішкі» прафсаюзныя падарункі атрымалі даярка Вальга Валэйка і жывёлавод Уладзімір Бародка.

IMG_4785.jpg

Падарунак ад старшыні прафсаюза аграрыяў Юрыя Адулы прымае Вольга Валэйка

 

– Я мясцовы. На ферме працую каля васямнаццаці гадоў, – расказвае мужчына. – Прыемна, што маю работу заўважылі: два гады назад я таксама быў у перадавіках.

***

Па меркаванні прафсаюзных лідараў, на малочна-таварнай ферме «Страча» найлепш працуе Людміла Міховіч, а ў «Страчанцы» – Таццяна Шапель.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ
Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ
Курсы валют
http://
Островетчина туристическая
Беларусь- официальный сайт РБ
ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ
Вам здесь помогут
Содействие занятости населения
наши победы
ОО "БРСМ"