-
Всенародное обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь
Островецкий районный исполнительный комитет
Астравецкая праўда
КСУП "Михалишки" в Instagram
КСУП "Михалишки" В ОДНОКЛАССНИКАХ
Национальный правовой Интернет портал РБ
Журнал "Белорусское сельское хозяйство"
Социальные гарантии семье детей инвалидов
:: ::

О НАС ПИШУТ СМИ

У Маркунах не маркоцяцца

  • 0

    Мінула некальки гадоу, калі ў новы, пабудаваны, што называецца “з нуля” малочна-таварны комплекс “Маркуны” прыбыла першая партыя цялушак і гэтую “малочную фабрыку” ўзначаліла Святлана Іосіфаўна Кісель.

    Давялося намучыцца працаўнікам і начальніку комплексу: пакуль статак прывучылі да даільнай залы, сфарміравалі групы… А зараз на комплексе ўсё адладжана і выверана на практыцы.

    – Спачатку вельмі цяжка было. Заставаліся на комплексе да 2-3 гадзін ночы, – расказвае начальнік МТК “Маркуны” Святлана Іосіфаўна Кісель. – А зараз і рагулі змяніліся: былі маленькія – сталі вялікія.

    Надоі – адна карова на МТК “Маркуны” за дзень дае ў сярэднім 14,3 кілаграмы малака, якое пастаўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы выключна вышэйшым гатункам, – у многім вызначаюць кармы.

    На кармавыя сталы трапляе здробненая спецыяльным агрэгатам “Гаспадар” сумесь. Адна карова за суткі атрымлівае 25 кілаграмаў сіласу, 15  сенажу, 1 – сена, а яшчэ шрот і іншыя дабаўкі.

    Міхаіл Міхайлавіч Другаль – адзін з вопытнейшых ветэрынараў- гінеколагаў СВК “Міхалішкі”
    Міхаіл Міхайлавіч Другаль – адзін з вопытнейшых ветэрынараў-гінеколагаў СВК “Міхалішкі”

    %d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%ba%d1%83%d0%bd%d1%8b-%d1%84%d0%b5%d1%80%d0%bc%d0%b04

    Жывёлавод Лілія Іванаўна Шыш

    Жывёлавод Лілія Іванаўна Шыш

    – Кароў пачынаем карміць з 6 гадзін раніцы. Кормараздатчык “Гаспадар” на групу “выдае” каля 800 кілаграмаў сумесі– расказвае Святлана Іосіфаўна. – А патаку, каб прывабіць жывёлу да кармавога стала, раздаём уручную.

    Высокапрадукцыйныя каровы, якія даюць 20 і больш кілаграмаў малака ў суткі, дадаткова атрымліваюць канцэнтраты і кармавыя дабаўкі.

    – Каровы падзелены на 10 груп – у залежнасці ад прадуктыўнасці. Адзін раз на тыдзень сартуюцца групы, аднак гэта можа працягвацца не адзін дзень, – расказвае заатэхнік-селекцыянер Святлана Іванаўна Сташко і пільна ўглядаецца ў статак. – Галоўнае – своечасова выявіць кароў у ахвоце. Гэтым займаюся і я, і жывёлаводы, і падгоншчыкі, і начальнік комплексу.

    Аператар машыннага даення Валянціна Зянонаўна Шаліпава на раздоі
    Аператар машыннага даення Валянціна Зянонаўна Шаліпава на раздоі

    На МТК “Маркуны” дзейнічае непарушны закон: пятніца – а не серада ці субота!  дзень запуску кароў.

    Раз у месяц на комплекс прыязджаюць спецыялісты Астравецкай племстанцыі, якія рэктальна абследуюць кароў з дапамогай мабільнага ўльтрагукавога сканера. Неаспрэчны плюс такой дыягностыкі ў тым, што яна дазваляе ўстанавіць сцельнасць каровы, а таксама “бачыць” гінекалагічныя праблемы і захворванні.

    – Каровы целяцца кожны дзень, – расказвае Святлана Іосіфаўна, – Усё фіксуецца ў дакументах: цяляці прысвойваецца нумар, яно атрымлівае рэспондэр, а ў вушка ўводзіцца спецыяльная бірка. У адрозненне ад комплексаў з закрытым цыклам, мы гадуем цялушак, пакуль яны не набяруць вагу 370 кілаграмаў, а пасля пераводзім на ферму “Маркуны”. Пасля расцёлу карова тыдзень знаходзіцца на раздоі, а затым, калі не ўзнікае праблем, размяркоўваецца ў групу ў залежнасці ад надою.

    Ганна Яўгенаўна Алёхна працуе на раздоі
    Ганна Яўгенаўна Алёхна працуе на раздоі

    Важным складнікам надояў з’яўляецца прафілактыка і своечасовае выяўленне мастытаў – за гэта на комплексе адказвае ветэрынарны фельчар Тарэса Яраславаўна Вайцяховіч.

    – Два разы на месяц робім аналіз, які з дапамогай спецыяльнага раствору выяўляе субклінічны мас-тыт, –  расказвае Тарэса Яраславаўна. – Хворых кароў аб’ядноўваем у асобную групу і лечым. На комплексе зараз 37 хворых на мастыт кароў – 25 з іх лечым, а астатнія знаходзяцца на “вытрымцы”. Трэба, каб рагуля была здаровая, а ў малако не трапілі антыбіётыкі.

    На комплексе ёсць і свая міні-лабараторыя, дзе малако даследуецца на тлустасць, бялок, утрыманне саматычных клетак і антыбіётыкаў.

    – Мінус вялікіх комплексаў у тым, што каровы не могуць выходзіць на прагулку, – адзначыла першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна. – Дзякуючы намаганням старшыні СВК “Міхалішкі” Аляксандру Іванавічу Чаплінскаму на МТК “Маркуны” зроб-лены выгул для статка. Плануецца, што каровы будуць выходзіць на прагулку і зімой – для прафілактыкі захворванняў капытоў і паляпшэння рэпрадукцыйнасці статка.

    Профіль ветфельчара Тарэсы Яраславаўны Вайцяховіч – масціты
    Профіль ветфельчара Тарэсы Яраславаўны Вайцяховіч – масціты
     
    Загадчыца МТК “Маркуны” Святлана Іосіфаўна Кісель ведае комплекс як свае пяць пальцаў
    Загадчыца МТК “Маркуны” Святлана Іосіфаўна Кісель ведае комплекс як свае пяць пальцаў

    Апошні прыпынак на малочнай “фабрыцы” – цялятнік. Па дарозе жывёлавод Лілія Іванаўна Шыш – яна, дарэчы, як і аператары машыннага даення МТК “Маркуны” Леакадзія Іванаўна Боўша, Данута Станіславаўна Бараноўская і Альбіна Мечыславаўна Ляшчэўская, у верасні атрымала ўзнагароду ад Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў АПК – завочна знаёміць са сваімі гада-ванцамі:

    – Зімой не толькі чалавек мерзне, але і жывёла. Відаць, прыродай закладзена, што яна становіцца больш касматай і апранаецца ў “шубу”.

    У цялятніку нас цікаўна, хоць і пужліва, сустракаюць 427 цялят рознага ўзросту, з якіх 134 пояцца даведзеным з дапамогай спецыяльнага агрэгата да патрэбнай кандыцыі цёплым і пастэрызаваным малаком. Кожны пярэсты малыш мае індывідуальнае вядзерца.

    Начальнік комплексу на развітанне адзначыла, што Лілія Іванаўна хоць і на пенсіі, але працуе за траіх – шчыра і сумленна…

    Дадам, што гэтак жа плённа на МТК “Маркуны” працуюць усе – даяркі, заатэхнікі, ветурачы, ды і сама начальніца малочнай фабрыкі, якая за пяць гадоў існавання комплексу вывучыла яго і работу сваіх падначаленых як свае пяць пальцаў… А часу на маркоту ў “маркунцаў” дакладна няма.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ
Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ
Курсы валют
http://
Островетчина туристическая
Беларусь- официальный сайт РБ
ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ
Вам здесь помогут
Содействие занятости населения
наши победы
ОО "БРСМ"