-
Всенародное обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь
Островецкий районный исполнительный комитет
Астравецкая праўда
КСУП "Михалишки" в Instagram
КСУП "Михалишки" В ОДНОКЛАССНИКАХ
Национальный правовой Интернет портал РБ
Журнал "Белорусское сельское хозяйство"
Социальные гарантии семье детей инвалидов
:: ::

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

03 июня 2021 г.

Ускладанне кветак да помнікаў, экскурсія па музеі і Доме культуры, абмеркаванне грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і новага закона аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму – сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага савета ветэранаў і райкама ГА БРСМ прайшло ў аграгарадку Міхалішкі.

IMG_6184.jpg

Гэты населены пункт для выязднога пасяджэння выбралі невыпадкова: лічаныя дні засталіся да 22 чэрвеня – менавіта ў гэты дзень 80 гадоў назад разам з бомбамі, скінутымі з варожых самалётаў на міхалішкаўскі аэрадром, на Астравеччыну прыйшла Вялікая Айчынная вайна. Таму першым чынам прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў усклалі кветкі да помніка загінулым курсантам, лётчыкам і тэхнікам Пастаўскай авіяцыйнай школы.

IMG_6190.jpg

IMG_6193.jpg

IMG_6218.jpg

– Фашысты ў той дзень вераломна напалі на нашу краіну, мірнае жыццё жыхароў Астравеччыны парушылі выбухі, – адзначыла старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. – Аэрадром у Міхалішках першым прыняў удар – і ў зямлю назаўсёды ляглі лётчыкі, курсанты, тэхнікі. А колькі яшчэ соцень тысяч вайскоўцаў загінулі падчас вайны, каб сёння мы маглі жыць у міры ды згодзе – аб іх подзвігах нельга забываць. У сучаснасці таксама ёсць сапраўдныя героі-патрыёты. Не магу не ўзгадаць сумныя падзеі, якія адбыліся нядаўна ў Баранавічах: учынак лётчыкаў Андрэя Нічыпарчука і Мікіты Куканенка, якія адвялі ад жылога сектара няспраўны самалёт, але загінулі самі, выклікае гонар, павагу і даўкі камяк у горле. Ушануем іх памяць хвілінай маўчання.

На экспазіцыі аэрадрома ў Міхалішках засяродзіла ўвагу і загадчык школьнага музея Святлана Мацкевіч, якая расказала наведвальнікам пра першы дзень вайны і лёс некаторых лётчыкаў.

IMG_6240.jpg

Пасля экскурсіі адбылося ўскладанне кветак да помніка загінулым землякам, а затым удзельнікі пасяджэння, якое ўзначаліў старшыня камісіі па справах моладзі абласнога савета ветэранаў Аляксандр Сягоднік, сабраліся ў Доме культуры, дзе ў фармаце адкрытага дыялогу адбылося абмеркаванне асноўнай тэмы – грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, старшыні раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун і пастаяннай камісіі па справах моладзі Сяргей Шэін выказалі свае меркаванні, падкрэсліўшы, што ідэалогія павінна быць нагляднай і дзеючай, а любоў да Радзімы прывівацца не толькі ў школе, а перш за ўсё ў сям’і.

Пра мерапрыемствы і арыгінальныя падыходы да грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі Астравеччыны расказалі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Жанна Лаўрэцкая і першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец. Яны звярнулі ўвагу на тое, што сёння паняцце “патрыятызм” набывае новы сэнс – можна колькі заўгодна лічыць сябе патрыётам, але без канкрэтнай, нават маленькай, справы на карысць сваёй краіны, гэта застанецца толькі словам. Вось чаму так важна заахвочваць падрастаючае пакаленне да цікавых праектаў.

Што такое нацызм і чым займаліся яго прыхільнікі паведаміў пракурор Астравецкага раёна Аляксей Тамчанок. Ён нагадаў, што ў чэрвені ўступае ў сілу Закон “Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”, надзор за выкананнем якога ўскладзены на органы пракуратуры.

IMG_6279.jpg

– Пытанне грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі заўсёды было і застаецца актуальным, – адзначыў напрыканцы пасяджэння Аляксандр Сягоднік. – Гэта пазіцыя, якую трэба адпрацоўваць у дзяржструктурах, арганізацыях і ўстановах пастаянна. Але патрыятызм не можа быць прымусовым, ён павінен упітвацца з малаком маці і выхоўвацца нязмушана і паступова. Каб, як у той песні: “… с картинки в родном букваре”. Па гэтым прынцыпе мы і павінны працаваць далей, – падагульніў Аляксандр Іванавіч.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ
Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ
Курсы валют
http://
Островетчина туристическая
Беларусь- официальный сайт РБ
ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ
Вам здесь помогут
Содействие занятости населения
наши победы
ОО "БРСМ"