Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК лепшыя вынікі на вясенне-палявых работах на 18 красавіка паказалі:
ВОРЫВА
Анджэй ЯСЕВІЧ з КСУП «Гервяты» на трактары «Джон-Дзір» выканаў сярэднюю норму за дзень 17,2 гектара (заараў 379 га).
КУЛЬТЫВАЦЫЯ
Валерый ГЕРАСІМ з КСУП «Гервяты» на трактары МТЗ-3022 у сярэднім за дзень падрыхтаваў 54,4 гектара.
СЯЎБА ЗБОЖЖАВЫХ
Вацлаў КАНДРАТОВІЧ з КСУП «Гудагай» на трактары «ДжонДзір» у сярэднім за дзень засеяў 33,9 гектара.
ПАГРУЗКА АРГАНІКІ
Анатоль ВАЛЯВАТЫ з КСУП «Гудагай» на «Амкадоры» ў сярэднім за дзень пагрузіў 1 066,8 тоны.
УНЯСЕННЕ АРГАНІКІ
Генрых МЛЫНСКІ з КСУП «Гудагай» на трактары МТЗ-3022 у сярэднім за дзень унёс 666 тон.
УНЯСЕННЕ МІНЕРАЛЬНЫХ УГНАЕННЯЎ
Віталіюс ГУДОЙЦІС з КСУП «Гервяты» на «Раптары» унёс у сярэднім за дзень угнаенні на 147,8 гектара.
СЯЎБА ЦУКРОВЫХ БУРАКОЎ
Валерый СТАШКО з КСУП «Міхалішкі» на трактары МТЗ-1221 у сярэднім за дзень засеяў 28 гектараў.
ПАДСЕЎ ТРАЎ
Эдуард МІЛЭЙША з КСУП «Гервяты» на трактары «ДжонДзір» у сярэднім за дзень падсеяў травы на 30 гектарах.