У аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Міхалішкі прайшоў квэст у межах міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна зямлі».
Растлумачыць дзецям, чаму трэба берагчы прыроду і навакольнае асяроддзе, дапамагла прыгодніцкая гульня-падарожжа. Хлопчыкі і дзяўчынкі па чарзе праходзілі станцыі, выконваючы на кожным прыпынку мудрагелістыя, але цікавыя заданні. Цяпер удзельнікі квэста ведаюць, што не толькі людзі, але і ўсё жывое на нашай планеце мае патрэбу ў клопаце і ахове.
Пра свае захапленні расказвалі ўдзельнікі клуба «Залаты ўзрост» падчас чарговага пасяджэння ў аддзеле культуры і вольнага часу вёскі Альхоўкі.
Рукадзелле, спевы, кулінарыя, калекцыяніраванне арыгінальных прадметаў – жыхары Альхоўкі і бліжэйшых вёсак могуць не толькі расказаць пра любімую справу, але і перадаць вопыт падрастаючаму пакаленню.