«Астравецкая праўда» прапануе чытачам і жыхарам раёна далучыцца да фотамарафонаў, прымеркаваных да Дня абаронцаў Айчыны і 8 Сакавіка.
Дасылайце ў рэдакцыю здымкі самых мужных, моцных і абаяльных абаронцаў і мілых, прыгожых, любімых дзяўчат і жанчын. Фота абавязкова падпішыце. Лепшыя будуць надрукаваны на старонках газеты.
Чакаем вашы здымкі на электронную пошту рэдакцыі ostrov_red@mail.ru да 18 лютага, калі вы хочаце паўдзельнічаць у фотамарафоне да Дня абаронцаў Айчыны, і да 1 сакавіка – да Дня жанчын.