Лагеря Гродненщины ждут ваших детей!
Островецкий районный исполнительный комитет
Астравецкая праўда
КСУП "Михалишки" В ОДНОКЛАССНИКАХ
Национальный правовой Интернет портал РБ
Журнал "Белорусское сельское хозяйство"
Социальные гарантии семье детей инвалидов
:: ::

Новости

14 сентября 2020 г.

Сёлета ўпершыню ў гісторыі Астравеччыны на раённую Дошку гонару занесены самыя паспяховыя ў  раёне прадпрыемствы, сярод якіх і КСУП «Гудагай». «Раёнка» неаднойчы расказвала пра малочна-таварныя комплексы і фермы гэтай гаспадаркі, цэх па перапрацоўцы насення рапсу, палявыя клопаты аграрыяў і многае іншае. Але важкія намалоты і вялікія надоі – у першую чаргу плён працы работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Сёння на старонках газеты мы хочам пазнаёміць вас з сямейнай парай Карвэцкіх: Аляксандр Віктаравіч працуе вадзіцелем, а Галіна Аляк­сандраўна – начальнікам малочна-таварнага комлексу «Германішкі». Агульны стаж работы мужа і жонкі ў сельскай гаспадарцы раёна – больш за 50 гадоў!


Ім мы задалі 5 пытанняў аб галоўным:

1. Як вы трапілі ў сельскую гаспадарку?

2. Галоўны інструмент у вашай рабоце – гэта…

3. Калі было цяжэй працаваць: раней ці цяпер? Раскажыце пра адзін працоўны дзень.

4. Акрэсліце мацнейшыя і слабейшыя бакі вашага сельскагаспадарчага прадпрыемства.

5. Уявіце, вы злавілі залатую рыбку. Якія тры жаданні вы папрасілі б яе выканаць?



Галіна Аляксандраўна

2.jpg



Дэлегат Астравецкага раёна на V Усебеларускім на­родным сходзе; удзель­ніца святочнай цырымоніі рэспубліканскага ўзна­гароджвання работнікаў-перадавікоў аграпрамысловага комплексу:

1. Нарадзілася я ў вёсцы Ізабеліна. Маці – украінка, бацька – беларус. Яны пазнаёміліся падчас татавай службы ў вой­ску: мама не збаялася цяжкасцей і, як нітка за іголкай, паехала за каханым на чужбіну. На Астравеччыну яны прыехалі дзесьці напачатку 60-ых гадоў. Тут нарадзілася мая сястра, праз два гады – я. Мама працавала ў жывёлагадоўлі: спачатку на адкормачнай ферме ў Ізабеліна, потым на малочнай у Кялёйцях. Калі мне было чатыры гады, бацька цяжка захварэў – не вылазіў з бальніц. І ўсё клопаты пра нас, хатнюю гаспадарку маці ўзваліла на свае плечы. Так склалася, што на ферме маці дапамагала больш я, а Таня была адказная за парадак у хаце. Гаспадарка, як і ва ўсіх тагачасных вяскоўцаў, у нас была вялікая: дзве каровы, свінні, куры, гусі. Тата з-за хваробы не мог цяжка працаваць, таму на зіму кармы нарыхтоўваў дзядуля: штолета дапамагалі з сястрой яму сенаваць. 

Я была падлеткам, калі мама перайшла ў «Кялёйці» працаваць даяркай. Памятаю, што часта падмяняла матулю на ферме. 

У дзяцінстве марыла стаць выхавацелем. У вёсцы я была першай нянькай: гушкала малых, потым гуляла з імі ў школу – вельмі любіла дзяцей. З-за сямейных абставінаў вучыцца далей пасля школы не было магчымасці. У 19 гадоў выйшла замуж – Саша пайшоў працаваць у мясцовы калгас «Шлях Леніна». Тагачасны старшыня Мечыслаў Валуевіч прапанаваў нам жыллё ў Лазоўцы з умовай, што і я застануся ў гаспадарцы. Работы не баялася: пайшла даяркай у «Германішкі». Потым змяніўся старшыня калгаса – Андрэй Масейка і прапанаваў мне ўзначаліць ферму. 

Люблю сваю работу і калектыў. Мне падабаецца «крэатывіць»: задумаю, напрыклад, разбіць побач з комплексам новую клумбу – і ўсе «за»: разам капаем зямлю і садзім кветкі. Падтрымка вельмі важна, як у сям’і, так і на рабоце. 

2. Думаю, незалежна ад пасады галоўны інструмент любога чалавека гэта чалавечнасць. Важны ўласны прыклад: калі ты працуеш, як кажуць, спусціўшы рукавы, – не патрабуй тады ад падначаленых значных вынікаў. На любой вытворчасці вялікую ролю іграе таксама працоўная дысцыпліна і мікраклімат. Наш калектыў дружны, мы не стаім на месцы – імкнёмся наперад. 

3. Калі параўноўваць час, калі я толькі пачынала працаваць у жывёлагадоўлі, і зараз, – гэта неба і зямля. Цяпер для людзей створаны ўсе ўмовы для працукцыйнай працы: на нашым малочна-таварным комплексе ўсім неабходным абсталяваны пакой адпачынку, ёсць душавыя кабінкі і пральныя машыны. Цяжкасці, у прыватнасці для аператараў машыннага даення, – напэўна, у тым, што ўсю змену трэба адстаяць на нагах: на дваіх падаіць больш за 700 кароў некалькі разоў на дзень – сапраўдны канвеер. У гэтым сэнсе раней даяркам  было прасцей – кожная адказвала толькі за сваю групу, а гэта каля 50 галоў. 

Прыходжу на комплекс у 6 гадзін раніцы і прымаю змену ў начнога вартаўніка. Потым абыходжу ўсе жывёлагадоўчыя памяшканні, каб быць у курсе спраў. Кармленне, выпайка цялят, дойка, аналіз хворых кароў для выпіскі ў асноўны статак, адпраўка малакавозаў, вакцынацыі, сарціроўка жывёлы, вядзенне дакументацыі – работы на цэлы дзень хапае, нават з лішкам. 

4. Лічу, што КСУП «Гудагай» – добрая моцная гаспадарка. Той, хто хоча працаваць, атрымлівае годную  заработную плату, а лайдаку за проста так ніхто грошы нідзе не дасць. Нам пашанцавала з кіраўніком: Эдуард Іванавіч сапраўдны гаспадар – усюды ў яго толк і парадак. Без яго падтрымкі, думаю, мы не дасягнулі б такіх вынікаў: надой з каровы па комлексе – цяпер усяго тут утрымліваецца 1 800 галоў – складае 7 837 кілаграмаў, а гэта на 451 кілаграм больш, чым летась. Усё малако перапрацоўшчыкам адпраўляем гатункам «экстра». 

5. Шчаслівай мяне робяць мае блізкія. Дачушкі ўжо замужам. А самая вялікая радасць для кожнай бабулі, калі прыязджаюць унукі!

Залатая рыбка, калі ты мяне чуеш, то зрабі, каб я, мае блізкія, родныя, знаёмыя і невядомыя мне людзі былі здаровымі; хачу каб было больш унукаў; каб ва ўсім свеце панавалі згода, узаемаразуменне і мір. 

Аляксандр Віктаравіч

1.jpg



Пераможца раённага спаборніцтва райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сярод вадзіцеляў на жніве-2020:

1. Я – мясцовы, з Мікшан. Бацькі ўсё жыццё працавалі ў калгасе імя Мічурына. Маці была і звеннявой, і брыгадзі­рам. Нас у бацькоў трое, я самы малодшы. У дзяцінстве, як і боль­шасць хлопчыкаў, ха­цеў быць шафёрам. Пасля вучобы ў Ашмянскім сельскагаспа­дар­­чым тэхнікуме пайшоў пра­цаваць у калгас. Служыў у Чэ­ха­славакіі ў аўтамабільных  вой­сках. Потым вярнуўся ў родную гаспадарку. З таго часу так і працую. Думаю, 33 гады калгаснага стажу будзе. Мара дзяцінства ўвасобілася ў жыццё.

2. Галоўны інструмент любога вадзіцеля, не толькі рукі, але і галава. Тэхніку любіць і даглядаць трэба: калі мой МАЗ зламаецца, рамантую яго. Экспедытараў у нас няма, таму, калі едзем у камандзіроўку, самі афармляем усе патрэбныя дакументы. 

3. У сельскай гаспадарцы работы хапае ўвесь год. На жніве возім рапс і збожжа, падчас корманарыхтоўкі – траву і кукурузу, зімой – арганіку. Люблю ўборку: найбольш за гады працы перавёз 2,5 тысячы тон збожжа. Прыемна, што сёлета таксама трапіў у лік першых «тысячнікаў»-вадзіцеляў раёна. 

4. Слабых бакоў у КСУП «Гудагай» няма. Наш дырэктар Эдуард Садоўскі – талковы кіраўнік. Калі няма гаспадара, нідзе парадку не будзе. Хоць чалавеку заўсёды нечага не хапае для поўнага шчасця, але ў сельскай гаспадарцы можна працаваць – зарплаты, у прыватнасці ў КСУП «Гудагай», добрыя.

5. Я не вялікі аматар рыбалкі, але ж памарыць ніхто не забараняе (Усміхаецца). Папрасіў бы здароўя, міру і дабрабыту. 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости