Лагеря Гродненщины ждут ваших детей!
Островецкий районный исполнительный комитет
Астравецкая праўда
Год малой Родины
КСУП "Михалишки" В ОДНОКЛАССНИКАХ
Национальный правовой Интернет портал РБ
Журнал "Белорусское сельское хозяйство"
Социальные гарантии семье детей инвалидов
:: ::

О НАС ПИШУТ СМИ

Напрыканцы мінулага тыдня на Астравеччыне завяршылася сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых культур. Аднак нават на невялікую перадышку ў земляробаў часу няма: сваёй чаргі чакае насенне цукровых буракоў, кукурузы, шматгадовых траў.

Разабраўшыся са збожжавымі, у КСУП «Міхалішкі» ўзяліся за цукровыя буракі: іх насенне прыгорнута ў глебу на 153 гектарах (51% ад плану). Але не сяўбой адзінай: на парадку дня хлебаробаў  – падрыхтоўка глебы пад сяўбу кукурузы, апрацоўка азімых пасеваў, падкормка сенакосаў і пашы.

1.jpgСёлета на вясенне-палявых работах за гаспадаркамі замацаваны спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Загадчык сектара раслінаводства Віктар Чума  прыглядае за КСУП «Міхалішкі». У галоўнага тэхнолага раённых палёў мы пацікавіліся ходам вясенне-палявых работ у гэтай гаспадарцы.

– Правільная арганізацыя пра­­­цоўнага працэсу – а гэта  тэхна­логія падрыхтоўкі глебы, апра­цоў­ка насення эфектыўнымі пра­­тручвальнікамі, унясенне пад па­трэбу мінеральных угнаенняў – у вы­ніку вызначае тэмпы правя­дзен­ня пасяўной кампаніі, –  адзначыў Віктар Багданавіч. – У КСУП «Міха­ліш­кі» змянілася кіраў­ніцт­ва. Маладому аграному, які тут менш за год, дапамагаю парадамі. Улічваючы тэхнічны парк гаспа­даркі і іншыя нюансы, лічу, што міхалішкаўскія механізатары з сяўбой збожжавых справіліся добра – прынамсі, у аптымальныя тэрміны мы ўклаліся. Пачалі ўжо сеяць цукровыя буракі і кукурузу. 

Яравы клін у КСУП «Міхалішкі» сёлета складае 2 626 гектараў, з якіх 1 469 гектараў адведзена пад збожжавыя культуры: авёс пасеяны на плошчы 157 гектараў, ячмень – на 712 гектарах, пшаніца – на 600 гектарах. 

З галоўным аграномам КСУП «Міхалішкі» Арцёмам Валчэц­кім мы сустрэліся каля рамонтных майстэрняў у Страчанцы. Пацікавілася ў маладога спецыяліста, ці паспеў ён вывучыць міхалішкаўскія і страчанскія палі.

– З большага, – прызнаецца Арцём. – Летась падчас сяўбы азімых спасцігаў майстэрства прафесіі агранома ў намесніка дырэктара па вытворчасці Андрэя Ствала, які палі ведаў як свае пяць пальцаў. Сёлета  дапамагае загадчык сектара раслінаводства райсельгасхарчу Віктар Чума. Магчыма, каб я быў з мясцовых, хутчэй вывучыў бы землі. Я родам з Ляхавіч, там жа скончыў аграрны каледж. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. На Астравеччыну, у КСУП «Міхалішкі», трапіў па размеркаванні. Ці застануся тут пасля адпрацоўкі? – на хвіліну задумваецца. – Час пакажа…

2.jpgУ КСУП «Міхалішкі» асноўная ўдарная сіла – механізатары і трактарысты, якія не першы год працуюць на сяўбе. Пра сёлетнюю пасяўную кампанію ў прыватнасці і вясенне-палявыя работы ўвогуле ў іх і запыталася.

– Працоўны дзень пачынаецца ў 7 гадзін раніцы. Працуем да позняга вечара, – расказвае заняты на ўнясенні вадкіх мінеральных угнаенняў механізатар Андрэй Часнойць, чый партрэт быў занесены на раённую Дошку гонару некалькі гадоў назад. – Кожны земляроб разумее важнасць сітуацыі – большасць з нас працуе на сумленне, а не абы дзень адбыць. 

3.jpg

– Глеба рана саспела. Добра, што своечасова адсеяліся. Хоць на страчанскіх землях, дзе палі дробнаконтурныя, скрозь парэзаныя ўзлескамі, хлопцам на пасяўных агрэгатах складана было развярнуцца, – гаворыць вадзіцель Віктар Канчанін, які ў дзень нашага прыезду падвозіў мінеральныя ўгнаенні ў Туроўе. – У нядзелю дожджык паліў – збажына на вачах абышла, усё навокал зазелянела. Яшчэ дождж – ды такі, каб цэлы дзень ліў! – не зашкодзіў бы. 

4.jpg– Як і кожны год культывую глебу. Сёлета вясна ранняя, вільгаці не хапае, таму першачарговая задача – як мага хутчэй прыкрыць яе ў глебе, –  лічыць механізатар Іван Янушэўскі. – З ранняй вясны да позняй восені без выхадных і святаў працуем у полі – спакон вякоў такая доля ў земляроба, і не нам на яе наракаць. Пасееў збожжа – і жыццё стала больш надзейным. Не мной прыдумана, што хлеб – усяму галава.

5.jpg6.jpg

Яўген Сташко на “лейцы” падкормлівае сенажаць 

7.jpg

Паляводы Аляксандр Кісель…

8.jpg

…і Уладзімір Раманчык загружаюць мінеральныя ўгнаенні ў бункер навяснога раскідвальніка

9.jpg

 Вадзіцель Казімір Стаціна возіць угнаеннні з хімцэнтра 

10.jpg

Сяўбу цукровых буракоў сёлета даверылі маладому, але адказнаму механізатару Яўгену Пішчаку

11.jpg

Студэнт Навагрудскага агратэхнічнага каледжа Антон Дзенюш сёлета праходзіць практыку ў роднай гаспадарцы: 
ён дапамагае загадчыку раслінаводчага ўчастка №1


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ