Лагеря Гродненщины ждут ваших детей!
Островецкий районный исполнительный комитет
Астравецкая праўда
Год малой Родины
КСУП "Михалишки" В ОДНОКЛАССНИКАХ
Национальный правовой Интернет портал РБ
Журнал "Белорусское сельское хозяйство"
Социальные гарантии семье детей инвалидов
:: ::

Новости

01 марта 2019 г.

Какой курс на 2019 год выбрал агропромышленный комплекс района

У Астравецкім райвыканкаме абмеркавалі прагнозныя паказчыкі развіцця сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Астравеччыны на 2019 год.

IMG_6593.jpg

Работу пасяджэння, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак, узначаліў старшыня камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Хелскі.

Па словах Валерыя Уладзіміравіча, асноўная мэта гэтай сустрэчы – больш дэтальна прааналізаваць стан спраў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Астравеччыны, абмеркаваць надзённыя праблемы і шляхі іх вырашэння.

Вынікі работы аграпрамысловага комплекса раёна за мінулы год і перспектыўныя накірункі дзейнасці на 2019 год агучыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла.

– Мінулы год быў складаным для аграпрамысловага коплексу раёна: мы недабралі сельгаспрадукцыі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. На гэта былі аб’ектыўны прычыны, але і недапрацоўкі таксама былі: пад азімую сяўбу было падрыхтавана недастаткова глебы, не хапала пад патрэбу канцэнтраваных і травяністых кармоў, былі праблемы з кадрамі, – падводзячы вынікі мінулага года, сказаў Іван Мар’янавіч. – У распрацаванай гаспадаркамі аптымальнай структуры пасяўных плошчаў на 2019 год прыярытэтным з’яўляецца забеспячэнне жывёлагадоўчай галіны фуражом, травяністымі кармамі, зніжэнне іх сабекошту, а таксама выкананне дзяржаўнага заказа на збожжа, рапс і цукровыя буракі.

Па словах Івана Мар’янавіча, у гэтым годзе пад сяўбу збожжавых і зернебабовых культур адведзена 18 762 гектараў (55%). Запланавана атрымаць 68,5 тысяч тон збожжа з кукурузай у вазе пасля дапрацоўкі, што складае 177 % да 2018 года.

Асаблівую ўвагу аграрыі будуць надаваць нарыхтоўцы травяністых кармоў. Кармавыя культуры з травамі пасеваў мінулых гадоў зоймуць 11 033 гектараў, ці 32% ад плошчы пашы. Для паляпшэння структуры шматгадовых траў на пашы плануецца падсеяць травы на 2 660 гектарах, перазалужыць 3 140 гектараў угоддзяў.

У планах – павялічыць і аб’ём вытворчасці малака на 4,1% да 2018 года – і атрымаць да 59 тысяч тон малака. Прадукцыйнасць адной каровы пры гэтым складзе 5 771 кілаграмаў малака (+226 кілаграмаў да мінулага года). Аб’ём вытворчасці прадукцыі гадоўлі буйной рагатай жывёлы таксама плануецца павялічыць на 5,7% і атрымаць сярэднесутачныя прывагі ў 630 грамаў (+52 грамы).

IMG_2529.JPG

Што тычыцца свінагадоўлі, то на гэты год запланавана рэканструкцыя і капітальны рамонт свінагадоўчага комплекса КСУП “Варняны”. У сувязі з гэтым пагалоўе свіней будзе зменшана да 10 тысяч.

Па словах начальніка райсельгасхарчу, для атрымання запланаваных аб’ёмаў малака і мяса неабходна павысіць ўзровень кармлення, забяспечыць аднатыпнае круглагадавое кармленне паўнарацыённымі кормасумесямі, збалансаванымі камбікармамі, бялковай сыравінай і мінеральнымі дабаўкамі.

Старшыня камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Хелскі пацікавіўся, ці змогуць на практыцы ўсе гаспадаркі нарыхтаваць пад патрэбу травяністых кармоў.

Па словах старшыні Астравецкага райвыканкама Ігара Шалудзіна, занепакоенасць выклікае толькі КСУП “Міхалішкі”, дзе на працягу апошніх гадоў не ў поўных аб’ёмах праводзілі перазалужэнне і падсявалі травы.

У другой частцы паседжання кіраўнікі некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў падсумоўвалі вынікі мінулага года – што атрымалася і што не змаглі зрабіць, а таксама расказвалі пра запланаваныя на 2019 год мерапрыемствы. Да слова, усе гаспадаркі Астравеччыны абаранілі бізнес-планы на бягучы год.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости